Форум » Беларускія адзелы ў войску Нямецкай Імперыі Гітлера » Schutzmannschafts Bataillon der SD 13 » Ответить

Schutzmannschafts Bataillon der SD 13

admin: Беларускі батальён пры SD быў створаны ў лютым 1943 года для барацьбы з партызанамі. Для экіпіроўкі паліцыянтаў выкарыстоўваліся шэрыя курткі частак Узмацнення СС мадэлі 1937 года, Агульных СС мадэлі 1938 года (Мал. 60), пазней курткі Вафен-СС (Мал. 62). На левае рукаво прышываўся белы тарчык з чырвонай вертыкальнай паласой (Мал. 59). Каскі выкарыстоўваліся паліцыйныя (злевага бока свастыка, справа паліцыйная эмблема), агульных СС (злева руны СС, справа свастыка), так і W-SS (руны СС з левага бока). Рыштунак, зброя выкарыстоўваліся як нямецкія, польскія, так і чырвонаармейскія. Дзягі насіліся бальшавіцкія ці нямецкія з спаражкамі SS. Беларускія афіцэры, падафіцэры і жаўнеры пры SD насілі наплечнікі SD [12] (Мал. 53). З 20 чэрвеня 1944 года афіцыйна немцам і беларусам пры SD было дазволена выкарыстоўваць курткі WSS з пятліцамі SD і наплечникамі SS з выпушкай паліцайваффэнфарбэ (зялёнага колера). Шараговыя паліцыянты звычайна пятліцы і наплечнікі не насілі. Мал. 53. Наплечнік СС-унтаршарфюрара. Падпінка зялёная. З прыватнай калекцыі. Мал. 54. Наплечнік СС-унтаршарфюрара, 1944 год [11]. Мал. 55. Наплечнік СС-унтарштурмфюрара [11]. Мал. 56. Старшы лейтэнант Віктар Чабатарэвіч. Былы перакладчык мінскага СД. У куртцы агульных СС мадэлі 1938 года. На галаве паліцыйная каска. Кадр з кінахронікі [15]. Мал. 57. Беларускія паліцыянты службы бяспекі з карабінамі Маўзера. На галовах каскі Агульных СС. Кадр з кінахронікі [5]. Мал. 58. Беларускія паліцыянты СД у строі W-SS. Вясна 1944 года. Узброены вінтоўкамі Мосіна [1]. Мал. 59. Лейтэнант Мялежка ў шэрым кепі Агульных СС. Вокладка часопіса “Беларус на варце”. Мал. 60. Шэры мундзір Агульных СС мадэлі 1938 года з пятліцамі службы бяспекі. На мундзіры беларускіх паліцыянтаў пры СД замест арла выкарыстоўваўся б-ч-б тарчык. З прыватнай калекцыі. Мал. 61. Шэра-зялёнае кепі АСС [11]. Афіцэрскім варыянтам гэтага кепі (з выпушкай у гары) карысталіся беларускія афіцэры службы бяспекі. Мал. 62. Шэра-зялёны мундзір мадэлі 1942 года Вафен-СС [11]. Крыніцы інфармацыі: 1. Arche №5, 2008. 5. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Дакументальны фільм. Рэжысёр Антон Цялежнікаў. Тэлеканал “Белсат”. Польша, 2009. 11. Інтэрнэткрама www.germanmilitaria.com/ 12. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941–1945 / О. В. Романько.–М.: Вече, 2008. 15. Русская дивизия SS. Документальный фільм. Режиссёр Владимир Луцкий. Кинокомпания Ren TV. Россия, 2005.

Ответов - 14

admin: Фэльдфэбэль Ермаловіч Аляксандра. Мінская рота беларускага батальёна №13 пры СД. Забіты бандытамі 31 ліпеня 1943 года. Старшы сяржант у шэрым мундзіры М38 АСС. Пахаванне беларускага камбатанта. Труну нясуць жаўнеры мінскай роты СД. Мундзіры М38 АСС. Віктар Чабатарэвіч. Былы перакладчык мінскага СД. У мундзіры М38 АСС. Паліцыйная каска. З левага бока на ёй дэкаль паліцыі. Такім шаломам карыстаўся Віктар Чабатарэвіч ды іншыя беларускія паліцыянты пры SD. Таксама ўжывалася каска WSS з рунамі SS з правага боку. Пахаванне Вацлава Іваноўскага. Ганаровая варта складаецца з паліцынтаў СД (коннікі) і шуцманаў у бальшавіцкіх касках і чорных шынэлях усходніх добраахводцаў. На гэтым фотаздымку на шынэлях вершнікаў можна заўважыць белы тарчык з чырвонай вертыкальнай паласой. Бел-чырвона-белы тарчык на рукаво беларускіх паліцыянтаў пры СД. Рэпліка тарчыка на рукаво.

Кабыльніцкі: Усё цудоўна! Так мала зьвестак па той тэме, шта гэты форум магчыма лічыць амаль энцыклапэдыяй! Але ў мяне канкрэтнае пытаньня: ці шалом SD падпісаны: "Каска АСС, якой карыстаўся Віктар Чабатарэвіч." Гэта менавіта той экзэмпляр якім карыстаўся Чабатарэвіч? (а тады адкуль здымак - дзе ён знаходзіцца) Ці папросту такі самы? (тыповы шалом SD) ----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------- Bijce ŭ sercy ich - bijce miačami, Nie davajcie čužyncami być!

admin: Кабыльніцкі піша: Усё цудоўна! Так мала зьвестак па той тэме, шта гэты форум магчыма лічыць амаль энцыклапэдыяй! Але ў мяне канкрэтнае пытаньня: ці шалом SD падпісаны: "Каска АСС, якой карыстаўся Віктар Чабатарэвіч." Гэта менавіта той экзэмпляр якім карыстаўся Чабатарэвіч? (а тады адкуль здымак - дзе ён знаходзіцца) Ці папросту такі самы? (тыповы шалом SD) ----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------- Bijce ŭ sercy ich - bijce miačami, Nie davajcie čužyncami być! Тыповая каска Агульных СС.


Кабыльніцкі: А на здымках з 30 красавіка Ты адкульсьці ведаеш шта гэта беларусы - ці ёсь нешта шта гэта даказвае на замых здымках?

admin: Кабыльніцкі піша: А на здымках з 30 красавіка Ты адкульсьці ведаеш шта гэта беларусы - ці ёсь нешта шта гэта даказвае на замых здымках? Гэта кадры з кінахронікі. Кадры з гэтай кінахронікі, але іншыя, друкаваліся ў часопісе Беларус на варце ды іншых перыадычных выданнях. Потым, звярніце ўвагу на адсутнасць пятліц і наплечнікаў у шараговых. Звычайна без знакаў рознасці-дабраахводцы. Тоеж самае было ў палявых батальёнах дапаможнай паліцыі парадка, у чыгуначнай ахове.

admin: Беларускія шараговыя паліцыянты пры SD. Курткі АСС-38, на кепі цэшка СС. У паліцыянта злева над б-ч-б тарчыкам арол СС. Дзягі падобныя на афіцэрскія бальшавіцкія мадэлі 1932 года. Узброены польскімі вінтоўкамі мадэлі 1924 года.

admin: Беларускі паліцыянт нямецкай службы бяспекі. Апрануты ў шэрую куртку M38ASS, фуражырку SS. На куртке і фуражырке адсутнічае арол SS.

admin: Беларускі адзел пры нямецкай службе бяспекі. Паліцыянты апрануты ў курткі М38ASS і М42WSS.

admin: Беларускі паліцыянт пры нямецкай службе бяспекі. 1944 г. Рэканструкцыя.

admin: Беларускі афіцэр SD на пахаванні Вацлава Іваноўскага.

admin: ГВГР Schutzmannschafts Bataillon der SD 13 http://kameraden.ru/club/?page=group&group_id=260

admin:

admin: http://www.youtube.com/watch?v=UvIZIDKyNwc&feature=player_embedded

admin: Строй шараговага паліцыянта пры Службе бяспекі, вясна 1944 года. Рэканструкцыя.



полная версия страницы