Форум » Беларускія адзелы ў войску Нямецкай Імперыі Гітлера » Дапаможная паліцыя парадка (Schutzmannschaft-Bataillonen, Schuma) » Ответить

Дапаможная паліцыя парадка (Schutzmannschaft-Bataillonen, Schuma)

admin: Батальёны дапаможнай паліцыі парадка (Schutzmannschaft-Bataillonen, Schuma) на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь падзяляліся на ахоўныя (Wacht-Bataillons), франтавыя (палявыя) (Feldz-Bataillons), чыгуначнай аховы (Bahnschutz), артылерыйскія, кавалерыйскія (Schuma-Reiter-Abteilung), запасныя батальёны (Ersatz-Bataillons), лясную ахову, жандармерыю, пажарную варту [7]. Ахоўныя адзелы дапаможнай паліцыі парадка (Wacht-Bataillons) выкарыстоўваліся на Беларусі для падтрымання парадка ў гарадах і вёсках, аховы розных стратэгічных аб’ектаў, канцлагераў, гета. Пасля атрымання вайсковай падрыхтоўкі частка паліцыянтаў вярталася ў свае хаты і кватэры да сем'яў, дзе па месту жыхарства адбывалася іх паліцыйная служба. Ахоўныя батальёны дапаможнай паліцыі парадка на тэрыторыі Беларусі мелі наступныя нумары [12]: 45, 46, 47, 49, 65, 66, 67. Франтавыя адзелы дапаможнай паліцыі парадка–буйныя паліцыйныя адзелы, якія ствараліся выключна для барацьбы з партызанамі. Паліцыянты жылі ў кашарах. Франтавыя батальёны дапаможнай паліцыі парадка на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь мелі наступныя нумары: 48, 60, 64. 68-мы нумар меў паліцыйны кавалерыйскі батальён Барыса Рагулі (Schuma-Reiter-Abteilung) [7]. У адпаведнасці з загадам рейхсфюрера СС і шефам нямецкай паліцыі № 24/II 41 (g) ад 31 ліпеня 1941 г, паліцыянтам дапаможных батальёнаў дазвалялася насіць форму таго войска ці паліцыі, у якім яны служылі да нямецкай акупацыі. З куртак павінны былі выдаляцца нацыянальныя знакі рознасці і гузікі з нацыянальнай сімволікай. Паліцыянты павінны былі насіць белую нарукаўку з надпісам Шуцман (Schutzman), асабістым нумарам і назвай места [18]. Шарга ў паліцыйных батальёнах вызначалася камбінацыяй пасак і шаўронаў, якія прышываліся на левае рукаво курткі [16]. Насіліся таксама наплечнікі нямецкай паліцыі парадка з карычневага кардона. У 1943 годзе ахоўныя адзелы дапаможнай паліцыі парадка атрымалі шэрыя наплечнікі з зялёным кантам і свастыкай (срэбраным кантам і свастыкай для афіцэраў), зялёныя пятліцы (шарга вызначалася паскамі з галуна і зоркамі) замест шаўронаў і пасак на рукаво, якія выкарыстоўваліся раней (Мал. 10). Жандармерыя атрымала памяранчавыя пятліцы і шэрыя наплечнікі з памяранчавым кантам і крывакрыжам. Пажарная варта малінавыя пятліцы і наплечнікі з малінавым кантам і крывакрыжам. На фуражырку павінна была прышывацца тканая цэшка з зялёнай свастыкай на шэрым полі (з срэбранай свастыкай для афіцэраў) (Мал. 13). На левае рукаво курткі прышывалася падобная нашыўка, яле з дататковым надпісам па колу “Treu Tapfer Gehorsam” (Надзейны, Бадзёры, Паслухмяны) [16]. Дзяга насілася з спражкай нямецкай паліцыі парадка, таксама выкарыстоўваліся трафейныя дзягі: польскія, бальшавіцкія. Замест тканай цэшкі насілася таксама металічная цэшка нямецкай паліцыі парадка (Мал. 12). Дапаможная паліцыя пры СД атрымала ў 1943 годзе наплечнікі з чорным полям, зялёным кантам, белай свастыкай (наплечнікі афіцэра мелі срэбраны кант і свастыку), чорныя пятліцы, нашыўку на рукаво з чорным полям і белай свастыкай (срэбранай для афіцэраў) з надпісам па колу “Treu Tapfer Gehorsam”, цэшкі з чорным полям і белай свастыкай (срэбранай для афіцэраў). Мал. 10. Пятліцы паліцыянтаў дапаможнай паліцыі парадка [16]. Cтупені ў паліцыйных батальёнах на 1943 год: 1-Шуцман (Schutzman) 2-Капрал (Korporal) 3-Віцэфельдфэбаль (Vizefeldwebel) 4-Ротны фельдфэбаль (Kompaniefeldwebel) 5-Камандзір звяза (Zugfuhrer) 6-Старшы камандзір звяза (Oberzugfuhrer) 7-Камандзір роты (Kompaniefuhrer) 8-Камандзір батальёна (Bataillonsfuhrer) Паліцыянты дапаможнай паліцыі парадка атрымлівалі чорныя курткі ўсходніх дабраахводцаў (Мал. 15). Гэтыя курткі шылі цэнтралізавана з нямецкіх куртак Агульных СС мадэлі 1932/34 года. Горныя кішэні з гэтых куртак выдалялі, каўнер, закаўрашы, клапаны ніжніх кішэняў абшывалі шэрым (блакітным, зялёным) сукном ці габардзінам (мадэфікавалі). Акрамя чорнай фуражыркі Агульных СС паліцыянты дапаможнай паліцыі парадка з чорным строям насілі чорнае кепі дапаможнай паліцыі парадка з адным белым гузікам ці шэрае кепі нямецкай ахоўнай паліцыі (Мал. 14). У зімовым строі выкарыстоўваліся мадыфікаваныя чорныя шынэлі Агульных СС мадэлі 1932 года. Насіліся таксама шынэлі Вермахта ці іншыя трафейныя. Рыштунак, зброя ўжываліся як нямецкія, так і трафейныя. Буйныя адзелы дапаможнай паліцыі парадка (звычайна франтавыя батальёны) таксама насілі шэрыя курткі нямецкай ахоўнай паліцыі мадэлі 1936 і 1943 гадоў, шэрыя фуражыркі і кепі паліцыі без нямецкіх знакаў рознасці. Беларускім афіцэрам дазвалялася насіць нямецкія наплечнікі. У зімовым строі выкарыстоўваліся шэрыя шынэлі з карычневымі каўнерамі нямецкай ахоўнай паліцыі. Мал. 11. Беларускі шуцман сярод натоўпа з знакамі рознасці мадэлі 1943 года. Кадр з кінахронікі [5]. Мал. 12. Шуцман сярод натоўпа. Кадр з кінахронікі [5]. Мал. 13. Беларускі паліцыянт у зімовым строі [1]. Мал. 14. Беларускія шуцманы. Фотаздымак з музэя ВАВ, Мінск. На Мал. 14 паліцыянт у другім шэрагу ў шэрай кепцы нямецкай паліцыі. Шуцман у першым шэрагу з бальшавіцкай камандзірскай дзягай мадэлі 1935 года з спражкі якой выдалена зорка. Мал. 15. Чорная куртка ўсходніх дабраахводцаў. З прыватнай калекцыі. Новы яе гаспадар паспеў выдаліць шэрыя закаўрашы. Каўнер і клапаны кішэняў абшыты шэрым габардзінам. Мал. 16. Фуражырка ASS (Агульных СС) [11]. Выкарыстоўвалася беларускімі паліцыянтамі. Арол з фуражыркі выдалялі. Мал. 17. Даваеннае кепі нямецкіх жандармаў (вясковая паліцыя) [11]. Кепі нямецкай ахоўнай паліцыі мела зялёны кант. Мал. 18. 48-мы франтавы батальён дапаможнай паліцыі парадка з Слоніма [3]. Мал. 19. 68-мы палiцыйны кавалерыйскі эскадрон Барыса Рагулі з Навагародка [22]. На фотаздымках вышэй беларускія паліцыянты франтавых батальёнаў апранутыя ў шэра-зялёныя мундзіры нямецкай ахоўнай паліцыі (Мал. 20). На галовах паліцыйныя фуражыркі (Мал. 22). Частка паліцыянтаў карыстаецца чырвонаармейскімі каскамі. Шарагоўцы без наплечнікаў, нашывак і пятліц. Афіцэры з наплечнікамі нямецкай паліцыі. Паліцыянты 68-га батальёна выкарыстоўвалі таксама пятліцы ў выглядзе б-ч-б сцяжкоў [22]. Мал. 21. Мундзір лёйтнанта нямецкай ахоўнай паліцыі мадэлі 1936 года [11]. Мал. 22. Фуражырка ахоўнай паліцыі [11]. Мал. 23. Наплечнік рэфірхаўптмана (Hauptmann) [11]. Крыніцы інфармацыі: 1. Arche №5, 2008. 3. Беларус на варце. 1944, №2. 5. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Дакументальны фільм. Рэжысёр Антон Цялежнікаў. Тэлеканал “Белсат”. Польша, 2009. 7. Грыбоўскі Ю. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць // Беларускі Гістарычны Агляд, Том 14. Сшыткі 1-2 (26-27). Снежань, 2007. 11. Інтэрнэткрама www.germanmilitaria.com/ 12. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941–1945 / О. В. Романько.–М.: Вече, 2008. 16. С. Дробязко, А. Каращук. Вторая мировая война 1939–1945. Восточные добровольцы в Вермахте, полиции и СС.–М.: АСТ, 2000. 18. Трагедия Литвы: 1941-1944 годы. Сборник архивных документов.–М.: Европа, 2006. 22. Юрэвіч Лявон. Жыцьце пад агнем: Партрэт бел.военачальніка i паліт.дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі. Менск : [ARCHE], 1999.

Ответов - 10

admin: http://gw.lingvo.minsk.by/nn/1998/22/09.htm Успаміны Кастуся Шышэя, былога паліцыянта батальёна Рагулі.

Кабыльніцкі: Гэта хутшэй заўсё паліцыянт з нейкага пастэрунку. Здымак надрукавана ў апошніх гадах ХХст. у аднай з польскіх газэтаў. Нажаль тэкст не захаваўся - таму складана зараз сказаць хто такі на здымку. Памятаю шта быў абвінавачаны а злачынствы.

Кабыльніцкі: толькі чамусьці здымак не размесьціўся...

admin: Кабыльніцкі піша: толькі чамусьці здымак не размесьціўся... Ваш фотаздымак Для фотаздымкаў можна выкарыстоўваць вось гэты рэсурс http://jpe.ru/

admin: Кабыльніцкі піша: Гэта хутшэй заўсё паліцыянт з нейкага пастэрунку. Здымак надрукавана ў апошніх гадах ХХст. у аднай з польскіх газэтаў. Нажаль тэкст не захаваўся - таму складана зараз сказаць хто такі на здымку. Памятаю шта быў абвінавачаны а злачынствы. 1) Шынэль у яго чорны ўсходніх дабраахводцаў. Шыўся з чорнага шянэля Агульных СС шляхам абшыўкі каўнера, закаўрашаў, клапанаў ніжніх кішэняў шэрым сукном ці габардзінам. 2) Дзяга вельмі падобная на афіцэрскую бальшавіцкую дзягу мадэлі 1932 года. 3) Вінтоўка вельмі падобная на вінтоўку мосіна-нагана 4) Што за кепі ў яго-не ведаю. На цывільнае падобнае, што даволі часта сустракаецца на старых фотаздымкаў з заходняй Беларусі. Але тыя чорныя, а гэтае светлае.

admin: Кепі ў гэтага паліцыянта, мяркую, такога кроя, як у яго "калегі" з гэтага фотаздымка.

Кабыльніцкі: Ну - на мой погляд - гэці жыдоўскі паліцыянт мае ўсё ж цывільную шапку. Хацяж я згодны шта гэтыя цывільныя "czapki narciarskie" часьцей былі цёмнымі.

admin: Знакі рознасці дапаможнай паліцыі парадка. Малюнак вышэй з кнігі German Security and Police Soldier 1939-45. Osprey, 2002. Жэтон паліцыянта. Выкарыстана загатоўка польскага жэтона.

admin: Маральны кодэкс беларускага паліцая ПАЛІЦЫЯНТЫ БЕЛАРУСЫ, ПАМЯТАЙЦЕ: што найгоршым злом беларускага народу зьяуляецца бальшавізм; што бандыты, якія называюць сябе „партызанамі", зьяўляюцца бальшавіцкімі пасланцамі; што весьці з імі бязьлітаснае змаганьне зьяўляецца вашым сьвятым абавязкам; што апрача бальшавiкоў ня меншым вашым ворагам зьяўляецца алькаголь; што п'янствам вы атручваеце сваё цела i душу i ганьбiце сваё iмя палiцыянта перад сваiм народам; што сумленна могуць выканаць свае ганаровыя абавязкi палiцыянта ў змаганьнi з бальшавiзмам i ў службе народу толькi цьвярозыя людзi; што вы служыце вашай Бацькаўшчыне - Беларусi; што няма на сьвеце рэчы важнейшай, прыгажэйшай i больш ганаровай, як служыць сваёму народу; што найвышэйшым выразам гэтае службы, якая акрывае людзей несьмяротнай славай, - аддаць жыцьцё за свой народ i Радзiму; што дысцыплiна - гэта сумленнае выкананьне сваiх абавязкаў; што моц народу залежыць ад дысцыплiны ягоных грамадзян; што незалежнасьць могуць здабыць толькi народы дысцыплiнаваныя; што iнтарэсы беларускае нацыi вымагаюць у гэтай вайне быць у саюзе зь немцамi; што Вы зьяўляецеся першымi беларускiмi жаўнерамi; што праз Вашае сумленнае выкананьне абавязкаў палiцыянта, як змаганьне з бандытызмам, вартавай службай i да г.п. народ бярэ ўдзел у гэтай вайне; што Вы - косьць ад касьцi i кроў ад крывi Беларускага Народу; што Вы павiнны быць дзеля гэтага ягонымi найлепшымi абаронцамi, дарадчыкамi i апякунамi у кажнай патрэбе; што кажны Ваш добры, ці благі учынак можа заважыць на лёсах вашага народу і Бацькаўшчыны. Друкаваўся ў часопісе Беларусь на варце ў 1943-44 гг. Беларускія камбатанты (паліцыянты-?) прымаюць прысягу. 10 заповедей для украинского полицейского 1) Твоя служба состоит в борьбе против советов, насильников, воров, ростовщиков и других нарушителей закона. 2) Будь твёрд с преступниками, но оказывай помощь тем, которые находятся в нужде и которые ожидают от тебя поддержки. 3) Ты должен своею порядочностью и своим хорошим примером воспитать население; помни, что взоры всех обращены на тебя. 4) Поэтому будь чист в своих убеждениях, неподкупен и беспристрастен. 5) Держи также своё тело и мундир чистым. Заплаты не срамят, но дыры и грязь: по твоему наружному виду легко заключают о твоём внутреннем состоянии. 6) Ты так тяжело вооружён, как никакой полицейский в мире. Старайся, чтобы поскорее достаточно было бы дубинки, чтобы ты мог также и насильникам внушить к себе уваженье. 7) Германия освободила вас от большевизма; кровавые жертвы Германии показывают тебе, насколько серьёзно ты должен относиться к своим обязанностям. 8) Чтобы провести войну до победного конца, нужны лишения и жертвы всех народов Европы, значит также и твои. 9) Восстановление разрушенных во время войны территорий очень тяжёлая и сложная работа. Германия проводит её; при этом ты являешься её ответственным сотрудником. 10) Уменье, верность, полушание и исполнение долга-гарантия каждого успеха. Делай на своём месте всё, чтобы избежать неудач. СС и полицейфюрер в Киеве Гальтерман Улётка часоў 2СВ.

admin: Строй беларускіх батальёнаў дапаможнай паліцыі парадка: 1. Ахоўныя (Wacht-Bataillons) 45–Не вядома 46–Не вядома 47–Не вядома 49–Не вядома 65–Не вядома 66–Не вядома 67–Не вядома 2. Франтавыя (палявыя) (Feldz-Bataillons) 48-Слонім–Строй нямецкай ахоўнай паліцыі (магчыма, жандармерыі) 60–Баранавiчы-Строй нямецкай ахоўнай паліцыі (магчыма, жандармерыі), нарукаво прышывауся б-ч-б тарчык (click hereФранц Кушаль "Спробы стварэньня беларускага войска", Менск, 1999 г., Бібліятэка часопісу "Беларускі Гістарычны Агляд", 1 ч.). 64–Не вядома 3. Кавалерыйскія (Schuma-Reiter-Abteilung) 68–Навагародак-Строй нямецкай ахоўнай паліцыі (магчыма, жандармерыі) Обарвахмайстэ дапаможнай паліцыі парадка з нямецкімі наплечнікамі з карычневага кардона. Пастарунак у Сталовічах (Бярэсцейшчына, Баранавіцкі павет)-чорныя курткі ўсходніх дабраахводцаў. Пастарунак у Казлоўшчыне (Гарадзейшчына, Дзятлаўскі павет)-чорныя курткі ўсходніх дабраахводцаў. Паліцыянты на занятках. Частка курсантаў мае шэрыя наплечнікі дапаможнай паліцыі парадка з трохкутным верхам і крывакрыжам, другая частка-нямецкія наплечнікі паліцыі парадка з карычневага кардона. Першыя 3 шэрагi-БКА альбо дапаможная паліцыя парадка. Другія 3 шэрагi-дапаможная паліцыя парадка (наплечнікі з карычневага кардона) ці паліцыя пры службе бяспекі (наплечнікі з чорнага кардона). Беларускія паліцыянты нямецкай дапаможнай паліцыі парадка. Апранутыя ў чорны строй усходніх дабраахводцаў з наплечнікамі, нашыўкамі на рукаво, пятліцамі ўзору 1943 года. У галаве калонны з сцягам капрал (зялёныя пятліцы з адным шаўронам). Каскі бальшавіцкія. Парад 22 чэрвеня 1944 года, Мінск. Беларускія паліцыянты ахоўнага батальёна дапаможнай паліцыі парадка. Вясна 1943 года.



полная версия страницы