Форум » Беларускія адзелы ў войску Нямецкай Імперыі Гітлера » Першы штурмовы зьвяз » Ответить

Першы штурмовы зьвяз

admin: Песьня першага беларуснага штурмовага зьвязу Муз. М. Шчаглова. Часапіс “Беларус на варце”, 1943 №1 1. Чутны гоман, там войска сьпявае, Па садох вадгалоскі чуваць,— Крывічанскі жаўнер прыбывае, Каб сабе тут начлегам стаяць. 2. Гэта йдзе першы зьвяз наш штурмовы, Беларусь—родны край бараніць, Хоча скінуць чужыя аковы. У вольным краю каб вольнымі быць. 3. Людзі краскамі іх абкідаюць, А дзяўчаты цалункі ім шлюць, Яны з радасьцяй гэта прымаюць,— Так прыгожа праз сёлы ідуць. 4. Па гасподах гаворкі, цалункі, Прысяганьні…у вачох поўна сьлёз,— Вось якія нам будуць жаданьні, Што гатуе нам будучы лёс? 5. Крывічанскае войска сьпявае, У крывавы рыхтуецца бой, А дзяўчына у жаўнера пытае: Чаму браць ён ня хоча з сабой?

Ответов - 7

admin:

Kirej: З таго, што чытаў пра брандэнбург 800, даведаўся, што яны для каспірацыі насілі форму горных стральцоў 36 года.

admin: http://militera.borda.ru/?1-3-40-00001055-000-80-0 Чытаем і смяемся. ФСБ-кі на Першы штурмовы зьвяз Катынскую справу вешаюць.

Valenty: Сьпіс асабовага складу 1-га беларускага штурмовага зьвязу 1. Акінчыц Станіслаў, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 15 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. Па іншых зьвестках - Акінчык (Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Менск, 1993, б. 207). - Заўвага Рэд. “БР”. 2. Аляхновіч Робэрт, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. 3. Асоўскі Альбэрт, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 15 чэрвеня 1941г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. У 1941 г.выехаў у Швэцыю. Далейшы лёс невядомы. Паводле беларускага эміграцыйнага дасьледчыка В. Пануцэвіча, Асоўскі быў узнагароджаны жалезным крыжам за ўдзел “у акцыях Першага Штурмовага Зьвязу”. Па адукацыі ён быў архітэктарам. У Швэцыю Асоўскі выехаў праз Нарвэгію. Гл.: Беларуская царква (Чыкага), 1965, № 28, б. 93, 94. - Заўвага Рэд. “БР”. 4. Бартош Янка. Нарадзіўся ў 1915 г. у в. Нічбадзезье (павет Ваўкавыск). У 1939 г. мабілізаваны ў Польскае войска. Служыў у 42-м пяхотным палку (Беласток). Стралец. У нямецкі палон трапіў 19 верасня 1939 г. каля Чырвонага Бору. Утрымліваўся ўшталагу ХХВ, потым ХХА і ХІА. Парадкавы нумар ваеннапалоннага 31232. Вызвалены 22 жніўня 1940 г. і накіраваны ў Брэйтэнфэльд. У дакумэнтах паходжаньне пазначанае як “pole russe”. У 1941 г. уступіў у Беларускі штурмовы зьвяз. Падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. 5. Бранішэўскі Мікалай, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю.. Далейшы лёс невядомы. 6. Быцько Мікалай, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. Інструктар паміннай справе. Інтэндант зьвязу. У 1939 г. служыў у Польскім войску. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 7. Бярцэвіч Міхал, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г.. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 8. Вагель Павал, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 9. Вайноўскі Станіслаў, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. 10. Вайноўскі Францішак, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю.. Далейшы лёс невядомы. 11. Валанцей Эдвард, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. Адказны за нацыянальна-выхаваўчую працу. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьнянакіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 12. Валасэвіч Браніслаў. Нарадзіўся ў Польшчы. Удзельнік польскага антынацыскага падпольля. У 1940 г. уступіў у Беларускі камітэт у Варшаве. 10 траўня 1941 г. накіраваны ў Беларускі штурмовы зьвяз. Жаўнер. Падчас дэсантаваньня 15 чэрвеня 1941 г. на савецкую тэрыторыю патрапіў у палон да Чырвонай Арміі. Далейшы лёс невядомы. 13. Валасэвіч Станіслаў, сын Юзафа. Нарадзіўся 29 траўня 1906 г. у мясцовасьціДырнаў. У 1939 г. мабілізаваны ў Польскае войска. Служыў у 64-м пяхотным палку (Грудзёндз, Польшча). Капрал. У нямецкі палон трапіў 17 верасьня 1939 г. каля Ловіча. Утрымліваўся ў шталагах XІВ. Парадкавы нумар ваеннапалоннага 2070. Вызвалены 21 чэрвеня 1940 г. і накіраваны ў Фрэркінг. У дакумэнтах паходжаньне пазначанае як “паляк”. У 1941 г. уступіў у беларускі штурмовы зьвяз, падафіцэр. 15 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 14. Валанцэвіч Эдвард, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. 15. Гадэмайер Мар’ян, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. 16. Гальчынскі Вацлаў, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 15 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 17. Гапунік Вацлаў, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. 18. Гапунік Яўхім, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 29 траўня 1941 г. выбыў да хаты. Далейшы лёс невядомы. 19. Гардзіевіч Тадэвуш, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 15 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 20. Голас Аляксандар. Нарадзіўся 1 студзеня 1915 г. у в. Ілья (Вялейскі павет, Віленскае ваяводзтва). У 1939 г. мабілізаваны ў Польскае войска. Служыў у Варшаве. Капрал. Трапіў у нямецкі палон. Утрымліваўся ў шталагу ІВ. Парадкавы нумар ваеннапалоннага 51210. У дакумэнтах паходжаньне пазначанае як “беларус”.. У 1941 г. уступіў у Беларускі штурмовы зьвяз, падафіцэр. 19 чэрвеня 1941 г. дзелявыкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёсневядомы. 21. Гуменік Гэнрык, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшылёс невядомы. 22. Даніловіч Браніслаў. Нарадзіўся 20 лістапада 1908 г. на Ашмяншчыне. Напярэдадні пачатку Другой сусьветнай вайны выехаў на працу ў Латвію, дзе наладзіў сувязь з баронам Энгельгартам. Пазьней пераехаў у Нямеччыну, дзе спрычыніўся да беларускай дзейнасьці. У 1941 г. уступіў у Беларускі штурмовы зьвяз. Хронікар зьвязу і адказны за культурніцка-асьветную працу сярод асабовага складу. Аўтар маршавай песьні “Гэта йдзе першы зьвяз наш штурмовы”. У гады нямецкай акупацыі працаваў у цывільнай адміністрацыі на Смаленшчыне. Па вайне жыў у ЗША. Памёр 29 верасьня 2003 г. у Нью-Брансуіку. 23. Зубовіч Язэп, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 25 траўня 1941 г. выбыўда хаты. Далейшы лёс невядомы. 24. Зялінскі Лявон, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 15 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшылёс невядомы. 25. Карпушка Язэп, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёсневядомы. 26. Качан Уладзімер. У 1939 г. знаходзіўся ў Польскім войску. Падхаружы. У 1941 г. уступіў у беларускі штурмовы зьвяз. Камандзір. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. У 1941 - 1942 г. служыў у паліцыі парадку ў Менску. У студзені 1945 г. дабраахвотнікам уступіў у 1-ю беларускую грэнадзёрскую штурмовую брыгаду “Беларусь”. Па вайне жыў на эміграцыі. Нейкі час падтрымліваў стасункі зь некаторымі сябрамі “Беларускага хаўрусу” у Францыі. 27. Мацюшонак Станіслаў, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшылёс невядомы. 28. Пажондны Язэп, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 29 траўня 1941 г. выбыў да хаты. Далейшы лёс невядомы. 29. Панцялей Юстын, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. 30. Панятоўскі Язэп, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 31. Паўлоўскі Сьцяпан, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 29 траўня 1941 г.выбыў да хаты. Далейшы лёс невядомы. 32. Пацэвіч Браніслаў, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. 33. Рапіевіч Віктар, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. 34. Рапіевіч Рыгор, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшылёс невядомы. 35. Сабіла Хведар, сын Васіля. Нарадзіўся 15 сьнежня 1917 г. у в. Сівіца (павет Маладэчна). У 1939 г. знаходзіўся ў Польскім войску. Служыў у 30-м пяхотным палку (Варшава). Трапіў у нямецкі палон. Утрымліваўся ў шталагу ІА. Парадкавы нумарваеннапалоннага 61824. Вызвалены 20 лютага 1941 г. і накіраваны ў Генэральнае Губэрнатарства. У дакумэнтах паходжаньне пазначанае як “беларус”. У 1941 г. уступіў у Беларускі штурмовы зьвяз. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 36. Селява Янка, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г. дзелявыкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёсневядомы. 37. Славэцкі Казімер, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 38. Станкевіч Яраслаў, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 15 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. Паводле ўспамінаў польскай разьведчыцы Гражыны Ліпіньскай, Я. Станкевіч (“высокі беларус”) і два ягоныя сябры-дэсантнікі былі ў “калёне сьмерці”, якую НКВД гнала па Магілёўскім тракце зь менскай турмы ў канцы чэрвеня 1941 г. Беларускія дэсантнікі вялі пад рукі змораных польскіх жанчынаў. (Lipin’ska G. Jes’li zapomne o nich... Warszawa, 1990. S. 136, 137). “Немцы перад агрэсіяй на СССР вышкалілі ў Бэрлінеі ў Варшаве вялікую групу беларускіх камандасаў і перакінулі іх праз Буг”, - успамінае Ліпіньска. (Тамсама, S. 148). Пра Я. Станкевіча згадвае таксама жыхарка Гдыні Ёанна Янушак. Яна, удзельніца польскага падпольля ў Лідзе, таксама была ў гэтай “калёне сьмерці”. Пасьля ўцёкаў, Янушак разам са Станкевічам перабіраліся ў бок Ліды. (Невяроўскі А. І праз 55 гадоў боль не сціхае // Наша Слова, 1996, 11 ліпеня, № 28).- Заўвага Рэд. “БР”. 39. Табалевіч Фэлікс, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г.дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 40. Тачаноўскі Баляслаў, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. Мог быць у складзе дэсанту на тэрыторыі БССР. Гл.: Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Менск, 1993, б. 207. - Заўвага Рэд. “БР”. 41. Тур Аляксандар, сын Аляксандра. Нарадзіўся ў 22 лютага 1915 г. у в. Скамарошкі (павет Стаўпцы). У 1939 г. мабілізаваны ў Польскае войска. Служыў у сапёрным аддзеле 64-га пяхотнага палка (Грудзёндз, Польшча). Стралец. У нямецкі палон трапіў 18 верасьня 1939 г. каля Сахачова. Утрымліваўся ў шталагу ІІІВ. Парадкавы нумар ваеннапалоннага 10193. 5 жніўня 1940 г. пераведзены ў шталаг ІА. У дакумэнтах паходжаньне пазначанае як “беларус”. У 1941 г. уступіў у Беларускі штурмовы зьвяз. 19 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 42. Фёдарчук Язэп, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёсневядомы. Адзін з варыянтаў прозьвішча - Федарчук. Беларускі нацыяналіст. У гады вайны выехаў у Швэцыю, дзе быў адным з закладчыкаў арганізацыі “Беларуская Грамада ў Швэцыі”. Па вайне жыў у Стакгольме, дзе і памёр. - Заўвага Рэд. “БР”. 43. Храновіч Лявон, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 44. Цікота Янка, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. 45. Чудзяк Міхал. Нарадзіўся 14 верасьня 1917 г. у в. Козель (Казель). У 1939 г. знаходзіўся ў Польскім войску. Служыў у 19-м пяхотным палку (Львоў). Стралец. У нямецкі палон трапіў 18 верасьня 1939 г. каля мясцовасьці Воў. Утрымліваўся ў шталагу ХА, адтуль быў накіраваны ў працоўную каманаду ў Дамэндопрфе. Парадкавы нумар ваеннапалоннага 21181. Вызвалены 3 сакавіка 1941 г. У дакумэнтах паходжаньне пазначанае як “украінец”. У 1941 г. уступіў у Беларускі штурмовы зьвяз. Далейшы лёс невядомы. 46. Чудук Міхал, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 15 чэрвеня 1941 г. дзеля выкананьня спэцзаданьня накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшылёс невядомы. 47. Шакоўскі Віктар, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г., з мэтай выкананьня спэцзаданьня, быў накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы. 48. Явік Янка, жаўнер Беларускага штурмовага зьвязу. 29 траўня 1941 г. выбыў дахаты. Далейшы лёс невядомы. 49. Якімовіч Альбін, сын Станіслава. Нарадзіўся 2 студзеня 1915 г. у в. Рупейкі (Ваўкавыскі павет). У 1939 г. быў мабілізаваны ў Польскае войска. Служыў у 6-м уланскім палку (Станіславаў). Капрал. Інтэрнаваны 21 верасьня 1939 г. на тэрыторыіВугоршчыны. Пазьней апынуўся ў нямецкім палоне. Утрымліваўся ў шталагу ХVIIА. Парадкавы нумар ваеннапалоннага 06825. Вызвалены 9 траўня 1940 г. (па іншых крыніцах - 22 ліпеня 1940 г.) і накіраваны ў Варшаву. У дакумэнтах ён пазначаны як“паляк”. Падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. Далейшы лёс невядомы. 50. Яцэвіч Павал, падафіцэр Беларускага штурмовага зьвязу. 19 чэрвеня 1941 г., з мэтай выкананьня спэцзаданьня, быў накіраваны на савецкую тэрыторыю. Далейшы лёс невядомы.

Valenty: Справаздача камандзіра 1-га беларускага штурмовага зьвязу Уладзімера Качана ДА ШЭФА ГАЛОЎНАГА ВАЙСКОВАГА КІРАЎНІЦТВА БЕЛАРУСКАЙ ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАДЫ генэрала-маёра Кастуся ЕЗАВІТАВА ад 29 студзеня 1945 г.* Качан Уладзімер Бэрлін, 29.1.45 г. Б. Камандант Лямздорскае дэсантнае школы Спадару Кіраўніку Вайсковага Аддзела Б.Ц.Р. Бэрлін Школа дзе я быў камандантам і камандзірам І Штурмовага Беларускага Зьвязу была у Лямздорфе, павет Опэлін, лягер ІІ. Час трываня курсу быў аблічаны на 2 месяцы пачаўшы ад 1.V.1941 г. Праграм курсу наступны: 1. Запазнаньне курсантаў із новаю зброяю як нямецкаго так і савецкаго іабарона проціў савецкай зброі. Кажды з курсантаў мусяў дакладна ведаць і умець страляць за усіх відаўкулямётаў як нямецкіх так і савецкіх. Апрача гэтага была вінтоўка і пісталет, а таксама гранаты нямецкія і савецкія. Велізарную увагу зварочвалі на барацьбу на “фінскім нажы”. 2. Запазнаньне с узрыўчымі матарьяламі: закладанне і здыманьне мін (узрываньне мастоў, чугункі, будынкаў і г. д.). 3. Умець чытаць карту. Ар’ентацыя у тэрэне карты. Распазнаньне часьцяўсьвета па компасе, гадзінніку, зьвёздах, у лесе і г. д. Адзін с тройкі мусяў умець накідаць дакладны шкіц мясцовасьці. На гэтыя тры прадметы найбольш клалі увагу. Апрача гэтага курсанты мелі: 1. Муштру нямецкую і беларускую. Ня маючы беларускага вайсковага статуту, трэба было сумесна з вызначаным праз мяне рэфарэнтам вайсковым, брацьматарьял с нямецкага і польскага статуту і дабіраць беларускія словы. 2. Запазнаньне с рангамі нямецкае і савецкае арміяў. 3. Капаньне правізарычных акопаў. 4. Аддаваньне гонараў. 5. Унутранная служба у казармах. 6. Плывацкія курсы. Спорт і гімнастыка. 7. Літаратура, гэографія і гісторыя Беларусі (коратка). 8. Курсы нямецкае мовы. 9. Першая помач раняным. 10. Пеяньне песьняў нямецкіх а пераважна беларускіх. Мелі свайго дамарослага паэта Данілевіча, які укладаў змест песьняў вайсковых: падбіраўсяматыў. Две песьні былі умешчаные у “Беларускай Менскае Газэце”. Курс быў зарваны у дні перад вайною нямецка-бальшавіцкаю. Гэтага дня зборка сябраў курсу, дзе спэцыяльны прадстаўнік Міністэрства у рангі маёра, выявіў мэты курсу і даў адзін дзень да развагі. Кожны с курсантаў мог ісьці або ня ісьці на другую сторану. Я гэта усё праводзіў і для гэтага адабраў прысягу заўчасу. Было толькі 3 чалавекі якія адказаліся. Очы усіх былі скіраваны на мяне. Калі б я адказаўся - адказаліся бы усе. Я тады быў хворы меў тэмпэратуру 38,9 - аднак не зрэзыгнаваў і паішоў. Групамі якія перакідаліся на другую сторану лічылі па 3 чалавекі. Я вёў 3групы па 3, разам са мной 10 чалавек. Выпасажэньне людзей было наступнае: * 1 машыновы пісталет мадэль 38 – на тры чалавекі * компас – на тры чалавекі * 4 магазынкі амуніцыі на кожны м. п. Кожны сябра атрымаў: пісталет “F.N” кал. 7,65, амуніцыі па 25 штук ад 4 і больш польскіх гранатаў, фінскі нож, на 3 дні прадукты харчаваньня, а таксама кожная група дастала сваёзаданьне. Уся акта праграмы навучаньня і шкаленьня, кніжка рапартоў падафіцэраслужбовага, кніжка працы засталі на Беларусі схаваныя (закопаныя) праз мяне. Хроніка засталася у хронікара. Я толькі узяў с сабою кніжку загадаў, якую прадставіў Вам да агляду. Уладзімер Качан б. кам. школы і І штурмовага беларускага зьвязу. P. S. На курсе было 52 сябры у гэтым ліку 1 б. польскі паручнік (беларус) і 2-х падхаронжых. * Дакумэнт падаецца ў мове арыгіналу бяз зьменаў і рэдагаваньня.

admin: Пісталет FN / Browning M.1903 (Browning No.2) (Бельгія) http://world.guns.ru/handguns/hg118-r.htm

admin: http://www.soldatru.ru/read.php?id=2326 «БРАНДЕНБУРГ» без ретуши



полная версия страницы