Форум » Беларускія адзелы ў войску Нямецкай Імперыі Гітлера » Беларусы-кавалеры ўзнагарод 3 Рэйха » Ответить

Беларусы-кавалеры ўзнагарод 3 Рэйха

admin: Радаслаў Астроўскі. Прэзідэнт БЦР. Узнагароджаны медалём для ўсходніх народаў 2-й ступені ў срэбры. Мікола Альфёрчык. Афіцэр смаленскай службы парадка. Узнагароджаны медалём для ўсходніх народаў 2-й ступені ў бронзе, медалём для ўсходніх народаў 2-й ступені ў срэбры. Усевалад Родзька. Куратар моладзі пры БЦР. Узнагароджаны медалём для ўсходніх народаў 2-й ступені ў срэбры. Міхась Ганько. Шэф СБМ. Узнагароджаны медалём для ўсходніх народаў 2-й ступені ў срэбры. Франц Кушаль. Начальнік адзела вайсковых справаў БЦР. Узнагароджаны медалём для ўсходніх народаў 2-й ступені ў срэбры. Вацлаў Іваноўскі. Бургамістр Мінска. Узнагароджаны медалём для ўсходніх народаў 1-й ступені ў срэбры, медалём для ўсходніх народаў 2-й ступені ў золаце, медалём для ўсходніх народаў 2-й ступені ў срэбры. Вышэй фотаздымак з пахавання бургамістра. Кіраўнік СБМ нясе ўзнагароды Вацлава Іваноўскага.

Ответов - 3

admin: Нямецкія ўзнагароды беларусаў-анцісталіністаў Мядаль ўсходніх народаў 1-й ступені ў золаце з мячамі. Мядаль ўсходніх народаў 1-й ступені ў золаце без мячэй. Мядаль ўсходніх народаў 1-й ступені ў срэбры з мячамі. Мядаль ўсходніх народаў 1-й ступені ў срэбры без мячэй. Мядаль ўсходніх народаў 2-й ступені ў золаце з мячамі. Мядаль ўсходніх народаў 2-й ступені ў золаце без мячэй. Мядаль ўсходніх народаў 2-й ступені ў срэбры з мячамі. Мядаль ўсходніх народаў 2-й ступені ў срэбры без мячэй. Мядаль ўсходніх народаў 2-й ступені ў бронзе з мячамі. Мядаль ўсходніх народаў 2-й ступені ў бронзе без мячэй.

admin: "У другой палове траўня нямецкi штаб прыйшоў да перакананьня, што батальёны БКА можна ўжываць у апэрацыях супраць партызанаў. Першы выбар паў на 15 батальён Гара-дзiшчанскага раёну, якi стаяў у вёсцы Вольная. Нямецкi штаб, якi засьцярог сабе права апэрацыйна ўжываць батальёны, навет не паведамiў у беларускi штаб аб сваiм намеры, а выдаў загад Гэбiтспалiцайкамэнданту Баранавiцкае акругi, што 15 батальён належыць неадкладна заладаваць на цягнiк у Баранавiчах i адправiць у Менск з мэтай абмундзiраваньня i пераўзбраеньня. Гэбiтспалiцайкамандант знайшоўся ў цяжкiм становiшчы. Ён ведаў, як захоўвалiся жаўнеры БКА пры арганiзацыi сапёрных батальёнаў, калi людзi, каб не трапiць у сапёрныя батальёны, разьбягалiся. Гэбiтспалiцайкамандант ня быў пэўны 15-га батальёну, якi мог таксама разьбегчыся, даведаўшыся аб вывазе яго ў Менск немцамi. Гэбiтспалiцайкамандант зьвярнуўся тады з запытаньнем да намесьнiка БЦР у Баранавiчах д-ра Станiслава Станкевiча, цi яму вядома аб загадзе адносна 15-га батальёну. У гэты самы мамэнт я, будучы ў Баранавiчах, знаходзiўся якраз у д-ра Станкевiча. Нi мне, нi д-ру Станкевiчу нiчога не было вядома аб гэтым загадзе. Гэбiтспалiцайкамандант зараз жа прыбыў да нас, паiнфармаваў аб атры-маным з Менску загадзе i прасiў нас, каб мы згадзiлiся паехаць супольна з iм у Вольную i пераканаць батальён аб неабходнасьцi выкананьня загаду. На наступны дзень мы з iм паехалi. У Вольнай ужо ведалi аб нашым прыездзе. Прыгатавалi трыбуну, з якой мы мелiся прамаўляць. Пасьля перагляду батальёну прамаўлялi да яго я i др. Станкевiч. Пасьля гэтага пад'ехалi самаходы, у якiя батальён бяз слова заладаваўся да ад'езду. У Менску 15 батальён быў абмундзiраваны, пераўзброены i рэарганiзаваны. Камандзiрам гэтага батальёну быў былы падхарунжы польскай армii Мануей, мне асабiста мала знаны як камандзiр. Каб мець пэўнасьць добрага камандаваньня батальёнам у часе акцыi быў вызначаны падлейтэнант Родзька Усевалад спэцыяльна-упаўнаважаным ад беларускага штабу пры батальёне. Батальён быў прыдзелены да апэрацыйнай групы, якая пад камандаваньнем гэн. Готбэрга праводзiла ачышчэньне мясцовасьцi ад партызанаў у раёне Лепеля i Барысава. У часе акцыi батальён павыказаў вялiкую баявую вартасьць. Пасьля акцыi падлейтэнант Родзька, якi быў фактычным камандзiрам у часе акцыi, атрымаў Жалезны Крыж, другiя камандзiры i шмат падафiцэраў i стральцоў атрымалi баявую ўзнагароду для ўсходнiх народаў. " Спробы арганiзацыi Беларускага Войска пры нямецкай акупацыi Беларусi. Франц Кушаль

admin: ЗНАКИ ОТЛИЧИЯ ДЛЯ ЛИЦ В ОСВОБОЖДЁННЫХ ВОСТОЧНЫХ ОБЛАСТЯХ За храбрость и особые заслуги, проявленные населением освобождённых областей, участвующим в борьбе с большевизмом и в строительстве Новой Европы, Фюрер учредил особые знаки отличия. Знаки отличия разделяются на отличия, выдаваемые за боевые заслуги, и отличия, выдаваемые за особые гражданские заслуги. За военную храбрость, проявленную под германским командованием, выдаются отличия с мечами, а за гражданские заслуги -- без мечей. Знаки отличия разделяются на знаки первого и второго класса и выдаются в следующем порядке: 1. Второго класса - из бронзы, на темнозелёной ленте. 2. Второго класса - из серебра, на зелёной ленте с белой каймой. 3. Второго класса - из золота, на светлозелёной ленте с красной каймой. Знаки второго класса носятся в петлице второй пуговицы или на колодке орденов. 4. Первого класса - из серебра и золота, без ленты, в виде креста. Знаки первого класса прикрепляюся на левой стороне груди. Присуждение высших степеней может последовать только после получения предыдущих, причём присуждение первой ступени возможно лишь по получении высшей степени второго класса. За проявление особой храбрости или за чрезвычайные гражданские заслуги, в виде исключения, возможно и награждение непосредственно отличием первой степени. Представление к награждению производится соответственно высшими начальниками - военным начальником полиции, рейхскомиссаром или генеральным комиссаром. Газета НОВЫЙ ПУТЬ



полная версия страницы