Форум » Беларускія адзелы ў войску Нямецкай Імперыі Гітлера » Landung-Bataillon zur besonderen Verfugung "Dalwitz" » Ответить

Landung-Bataillon zur besonderen Verfugung "Dalwitz"

admin: Беларускі дэсантны батальён «Дальвіц», вайсковае фарміраваньне, створанае беларускімі нацыяналістамі пры дапамозе абвэра (нямецкай вайсковай выведкі і контрвыведкі) для антысталінскай барацьбы ў тыле Чырвонай Арміі, на тэрыторыі Беларусі. Батальён быў арганізаваны ў ліпені 1944 г. у мястэчку Дальвіц ва Ўсходняй Прусіі пры нямецкай дывэрсыйна-разьведвальнай школе. Начальнікам школы быў маёр Геруліс, а яго намеснікамі Барыс Рагуля і Усевалад Родзька. Родзька адказваў за палітычную падрыхтоўку асабовага складу батальёна, а Іван Гелда - за вайсковую. «Дальвіц» камплектаваўся з афіцэраў і жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны, пераважна сябраў Беларускай Незалежніцкай Партыі. У 1944 г. у батальёне налічвалася болей за 200 чалавек і ён быў падзелены на дзьве роты: «Паўднёвую» і «Паўночную». Беларускія вайскоўцы вывучалі падрыўную і сапёрную справы, тапаграфію, тактыку вядзеньня партызанскага бою, тыпы зброі. Невялікая група дзяўчат і жанчын рыхтаваліся на радыстак. У другой палове 1944 г. на Беларусь было скінута з нямецкіх самалётаў некалькі атрадаў, груп і асобных дэсантнікаў «Дальвіца». Частка з іх была ліквідавана савецкай дзяржбясьпекай, іншыя пераходзілі да партызанскае дзейнасьці. Дэсантнікі, акрамя абвэра, атрымоўвалі заданьні і ад кіраўнікоў БНП, якія спрабавалі ўзняць у Беларусі антысавецкі партызанскі рух. Усе перакінутыя ў Беларусь вайскоўцы лічыліся сябрамі Беларускай Вайсковай Арганізацыі і мусілі выконваць заданьні толькі беларускага кіраўніцтва. На пачатку лістапада 1944 г. «Дальвіц» перадыслякаваўся ў мястэчка Вальбуш пад Быдгошчам (Польшча), дзе працягваў падрыхтоўку. Пазьней ён пераехаў у раён Бэрліна. Напрыканцы сакавіка 1945 г. камандзір батальёна маёр У.Родзька заключыў пагадненьне з кіраўніком «Ягдфербанд-Ост СС» палкоўнікам нямецкіх спецслужбаў Ота Скарцэні аб павелічэньні складу «Дальвіца» да 700-800 чалавек і яго перакідцы ў Беларусь. Аднак падрыхтаваныя атрады «Дальвіца» ў Беларусь перакінутыя не былі. У траўні 1945 г. «Дальвіц» быў раззброены чэшскімі партызанамі, пасьля чаго Родзька аб'явіў пра яго роспуск. Батальён быў падзелены на групы, якія прабіваліся на Захад, або ў Беларусь. Атрад маёра Ў.Родзькі перабраўся на Беласточчыну, дзе ў чэрвені 1945 г. старшыня ЦК БНП і камандзір «Дальвіца» быў арыштаваны. Частка вайскоўцаў батальёна, дабраўшыся да Белавежскай і Налібоцкай пушчаў, прыступілі да партызанскай дзейнасьці. Некаторыя дэсантнікі, як, напрыклад, Аўген Жыхар, камандавалі партызанскімі аддзеламі. А генэрал Міхал Вітушка кіраваў партызанкай і падпольлем «Чорнага Ката». Па афіцыйных савецкіх зьвестках, у 1956 г. дзяржбясьпека расшуквала 57 дэсантнікаў «Дальвіца», якія былі або на Захадзе, або скрываліся ў Савецкім Саюзе. Батальён «Дальвіц» адыграў выключную ролю ў падрыхтоўцы каманднага складу для беларускага партызанскага руху. Ягоныя дэсантнікі здолелі часткова аб'яднаць стыхійную партызанку і аформіць яе ў арганізацыйныя рамкі. Мал.1-Фотаздымак беларускага дэсантніка Дальвіца Буцкевіча Сяргея. Кіцель яго вельмі падобны на службовую куртку Люфтвафэ. Крыж на пятліцах зроблены з галуна. Патрапіў у палон да сталіністаў 19.11.1944. Мал.2-Службовая сіня-шэрая куртка люфтвафэ. Літаратура 1) Пятро Казак. Беларускі нацыяналізм: Даведнік. Менск: Голас Краю, 2001. 2) Ёрш Сяргей. Дэсант у няпэўнасць. Беларускі парашутны батальён "Дальвіц". 1944-1945 гг. Мінск, 2012.

Ответов - 4

admin: Беларускі парашутны батальён "Дальвіц" 1944-1945 гг. Ёрш Сяргей http://kamunikat.org/assets/icons/icon_pdf.png

admin: http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/823492/

admin: Беларускія камандас супраць Савецкай імперыі http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,15693,bielaruskiia-kamandas-suprats-savietskai-impieryi.html

admin: Праклятыя і забытыя http://video.arche.by/by/channel/movie/16490 http://video.arche.by/by/channel/movie/16550



полная версия страницы