Форум » Беларускія адзелы ў войску Нямецкай Імперыі Гітлера » Дапаможныя адзелы чыгуначнай аховы (Bahnschutzpolizei) » Ответить

Дапаможныя адзелы чыгуначнай аховы (Bahnschutzpolizei)

admin: Для аховы чыгункі ад тэрарыстаў нямецкія акупацыйныя ўлады, як СС так і Вермахт, стваралі дапаможныя адзелы чыгуначнай аховы. Язэп Сажыч у сваіх мемуарах [22] успамінае, што ён быў выкліканы ў Менск у канцы 1942 года, дзе быў прызначаны на камандзіра роты чыгуначнай аховы ў Лідзе пры СС. У Менску Сажыч атрымаў блакітны мундзір нямецкай чыгуначнай аховы (Мал. 26) з беларускімі пятліцамі (з ярылавымі крыжамі) і круглую шапку (фуражку-?) з Пагоняй. Наплечнікі ў батальёне ўжываліся нямецкія [12]. Мал. 24. Беларускія паліцыянты чыгуначнай аховы. Апрануты ў нямецкія курткі чыгуначнай аховы мадэлі 1943 г, знакі рознасці адсутнічаюць, рыштунак нямецкі. Мал. 25. Беларускія паліцыянты з усходняга батальёна на ахове цягніка. Мал. 26. Шэра-блакітная куртка мадэлі 1941 года паліцыянта нямецкай чыгуначнай аховы. Да 1941 года чыгуначная паліцыя насіла цёмна-сінія курткі. Мал. 27. Фуражка паліцыянта нямецкай чыгуначнай аховы. Мал. 28. Наплечнікі нямецкай чыгуначнай аховы. Крыніцы інфармацыі: 11. Інтэрнэткрама www.germanmilitaria.com/ 12. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941–1945 / О. В. Романько.–М.: Вече, 2008. 22. Юрэвіч Лявон. Жыцьце пад агнем: Партрэт бел.военачальніка i паліт.дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі. Менск : [ARCHE], 1999.

Ответов - 5

admin: http://www.uniforminsignia.org/?option=com_insigniasearch&Itemid=53&result=376 Наплечнікі і пятліцы чыгуначнай аховы. Год ?

admin: Фуражырка шараговага палiцыянта нямецкай чыгуначнай паліцыі. Фуражырка афіцэра чыгуначнай аховы.

admin: Каскі чыгуначнай паліцыі.

admin: Шынэль чыгуначнай паліцыі.

admin: Куртка чыгуначнай аховы мадэлі 1943 года.



полная версия страницы