Форум » Беларускія адзелы ў войску Нямецкай Імперыі Гітлера » Як зрабіць нарукаўку БНС » Ответить

Як зрабіць нарукаўку БНС

admin: У Менску на плошчы Кастуся Каліноўскага ёсць гістарычны музэй. У ім неблагая экспазіцыя, прысвечаная падзеям ДСВ на Беларусі. Там за шклом можна ўбачыць вось такія нарукаўкі. Адна БНС, другая СБМ. Фотаздымкі нашай моладзі з нарукаўкай СБМ захаваліся, а вось фотаздымак функцыянера БНС з такой нарукаўкай я ніколі не бачыў. Будзем спадзявацца, што супрацоўнікі музэя нас не падманваюць і такая нарукаўка сапраўды выкарыстоўвалася нашымі. 1) Спачатку нам трэба ў Корале ці Фоташопе зрабіць каляровы малюнах нарукаўкі. У мяне атрымаўся такі. http://www.ljplus.ru/img4/b/o/borisov_by/BNS_001.jpg 2) Потым бярэм аркуш памерам А4 і гумавым клеям прымацоўваем да яго кавалак баваўнянай тканіны. Шмат клея не выкарыстоўваем, бо застаюцца белыя плямы на тканіне. 3) Далей раздрукоўваем на гэтым мадыфікаваным аркушы на звычайным струйным прынтары наш малюнак так, каб шырыня нарукаўкі была прыкладна 100 мм. Першыя 2 нарукаўкі атрымаліся брудныя, сабралі на сябе ўсю фарбу, якая была на запэцканых дзеталях прынтара. 4) Далей трэба замацаваць малюнак. Я выкарыстоўваў мадэльны празрысты лак фірмы Хамбрал. Вось такія нарукаўкі ў мяне атрымаліся.

Ответов - 0



полная версия страницы