Форум » Беларускія адзелы ў войску Нямецкай Імперыі Гітлера » Беларусы на італьянскім фронце » Ответить

Беларусы на італьянскім фронце

admin: http://archive.svaboda.org/prahram/spad/ns1026.html (Грыбоўскі: ) “Пра факт змаганьня беларусаў у шэрагах Вэрмахту сьведчаць ня толькі тамтэйшыя беларускія эмігранцкія газэты. Гэтага, дарэчы, не адмаўляюць самі немцы. Так, у 1943 годзе, дзякуючы рупліўствам беларускага прадстаўніцтва ў Бэрліне, зь ліку беларусаў быў створаны г.зв. “тысячаасабовы баталён” і накіраваны адмыслова на Італьянскі фронт. Гэткім чынам немцы перасьледавалі дзьве мэты: нацкаваць беларуса на беларуса і, па-другое, разьлік рабіўся на тое, што нашыя землякі зь ліку Арміі Андэрса будуць пераходзіць на бок беларускага баталёну, убачыўшы ягоную нацыянальную афарбоўку. Дарэчы, у 44-м годзе была зробленая аналягічная спроба накіраваць на Італьянскі фронт ужо беларускую брыгаду. Ейны штаб ачольваў нейкі капітан Ян Вежан. Пра падзеі таго часу, якія разгарнуліся ў Італіі, яскрава сьведчыць удзельнік гэтых падзеяў, Кастусь Мярляк: Нямецкі афіцэр патлумачыў, што мы належым зараз да Абвэру. Ён казаў: “Вы будзеце перакінутыя на той бок фронту з даручэньнем пранікнуць у шэрагі Арміі Андэрса, а перадусім у дывізію “Белавежа”, якая пераважна складаецца зь беларусаў. Там будзеце натхняць беларусаў, каб яны пераходзілі са зброяй на нямецкі бок. Яны будуць далучаныя да існуючых беларускіх фармаваньняў, каб разам змагацца за належнае месца для Беларусі ў новай Эўропе… (Ракіцкі: ) “Юрась, а які лёс гэтага баталёну і падобных гэтаму іншых баталёнаў?” (Грыбоўскі: ) “Ён быў даволі трагічны, як для ўдзельнікаў непасрэдна, гэтак і для нямецкага вайсковага камандаваньня. Надзеі немцаў ня спраўдзіліся. Відаць, прадчуваючы сыход вайны не на карысьць Нямеччыны, нашыя землякі зь беларускага баталёну, а пазьней — дадзенай брыгады — пачалі пераходзіць на бок г.зв. Арміі Андэрса, здавацца на літасьць хаўрусьнікаў. За здраду немцы мусілі разагнаць брыгаду й скарыстаць гэткі вайсковы падыход, як дэцымацыя — растрэл штодзясятага жаўнера”.

Ответов - 0



полная версия страницы