Форум » Літвінскае войска на 1812-1814 гг » 22-гі полк лінейнай пяхоты Польскага войска » Ответить

22-гі полк лінейнай пяхоты Польскага войска

admin: Палкавая гісторыя 22-гі полк лінейнай пяхоты Польскага войска быў створаны па загаду Часовага ўрада 25-га чэрвеня 1812 года. Шэфам палка быў прызначаны Станіслаў Чапскі. Заступнікам яго стаў Ігнаці Вінцэнт Гільчан (Ignacy Wincenty Hilchen), былы капітан польскіх легіёнаў у Італіі, шэфамі батальёнаў сталі: Антон Межкоўскі (Antoni Mieszkowski)-былы капітан 8 пп КВ, Кастусь Лажэўскі (Konstanty Laszewski)-былы капітан 6 пп КВ, Жэзірскі (Jezierski)–дзе служыў раней не вядома. Цэнтрам фармавання стаў Менск. Кантаністы з прыгонных сялянаў набіраліся з Менскага дэпартамента. Першы бой полк прыняў 13 лістапада пад Новасвержням, дзе ад генерала Ламберта атрымаў паразу. Рэшткі палка з боям адышлі ў Менск і былі накіраваны ў Барысаў для ўмацавання гарнізона Барысаўскага кронверка. 18 лістапада гарнізон фартэцыі быў разбіты, рэшткі палка пераправіліся на левы бераг Бярэзіны. Пасля вызвалення Барысава французамі літвінскія жаўнеры далучыліся да еўрапейскіх адзелаў, з якімі пераправіліся ў Студзёнцы на правы бераг ракі. Пад час Стахаўскай бітвы 26-28 лістапада рэшткі палка знаходзіліся ў рэзервах, удзела ў гэтай бітве не прымалі, але, магчыма, прынялі ўдзел у апошняй бітве пад Касцюкамі, дзе абаранялі масты праз Гайну. Жаўнеры палка з Вільні адышлі ў Варшаву, потым уліліся ў гарнізон Модліна, які склаў зброю 25 снежня 1813 года. Строй Курткі якой канструкцыі, якіх колераў насілі жаўнеры 22 пп уніфармалогія не ведае. Мал.1-Гузік вялікі 22-га пп. [ Мал.2–Рэканструкцыя рагатыўкі фузялёра 22-га палка лінейнай пяхоты. За ўзор узята рагатыўка 20-га пп. Картон, лён, скура, латунь, цына. Мал.3–Бляха на рагатыўку 22 палка пяхоты літоўскай (па подпісу пад фотаздымкам). Гістарычны музей у Вільна. Літаратура 1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18. 2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899. 3. Bronisіaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003. 4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1. 5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999. 6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004. 7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993. 8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908. 9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. 10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912. 11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912. 12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991. 13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006. 14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909. 15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

Ответов - 2

admin: Мал.*-Літвінскія кантаністы. Графічная рэканструкцыя Крыштафа Камянецкага. З кнігі Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. Тут мастак намаляваў літвінаў-кантаністаў у строі ў адпаведнасці з патрабаваннямі "Загада Часовага ўрада аб наборы кантаністаў", у якім яны павінны былі прыходзіць з вёсак на месца збора. Шэф 22-га палка пяхоты Чапскі загадаў, каб кантаністы ў яго полк накіроўваліся ў канічных гранатовых фуражырках. У гэтым строі літвінскія камбатанты, хутчэй заўсё, і ваявалі.

admin: Военно-исторический Клуб "22 полк пяхоты Чапскага" http://22pp.ucoz.net/



полная версия страницы