Форум » Літвінскае войска на 1812-1814 гг » Корпус літоўскіх жандармаў » Ответить

Корпус літоўскіх жандармаў

admin: Корпус Жандармаў у 1812 годзе Палкавая гісторыя 1 ліпеня 1812 года выйшаў загад Напаляона аб стварэнні жандармерыі: “2. Часовай каміссіі Літоўскага ўрада даручана распараджацца фінансамі, жыўнасцю, арганізацыяй краёвага войска, фарміраваннем краёвай абароны і жандармерыі. ... 9. Кожная губернія, а менавіта Віленская, Гродзенская, Мінская і Беластоцкая, будуць мець жандармерыю пад камандай палкоўніка, а таксама па два шэфы эскадронаў у Віленскай і Мінскай губернях і па адным шэфу эскадрона ў Гродзенскай і Беластоцкай губернях. У кожным павеце будзе па адной роце жандармерыі. Кожная з іх будзе мець: аднаго капітана як каменданта, другога капітана–ва ўрадзе, аднаго кватэрмайстра штаба, 4-х кватэрмайстраў, 16 брыгадзіраў-сяржантаў, 80 жандараў-валанцёраў, трубача–усяго 107. 10. Палкоўнік жандармерыі будзе жыць у галоўным губернскім горадзе. Жыхарства афіцэраў і размеркаванне брыгад будзе вызначана Часовай камісіяй Літоўскага ўрада. 11. Афіцэры, падафіцэры і валанцёры-жандары будуць узяты са шляхты ўласнага павета. Ніхто ад гэтага не можа адмовіцца. Яны будуць прызначацца наступным чынам: афіцэры–Часовай камісіяй Літоўскага ўрада, падафіцэры і валанцёры-жандары–адміністрацыйнымі камісіямі Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Беластоцкай губерняў. 12. Мундзір жандармерыі будзе польскім. 13. Жандармерыя будзе выконваць службу паліцыі, аказваць вайсковую дапамогу публічнай уладзе, затрымліваць валацугаў, марадзёраў і дэзерціраў з любога войска. … 15. Генерал-маёр будзе назначаць галоўнага афіцэра альбо начальніка, француза ці паляка з лінейнага войска, у каменданты ўсяго дэпартамента. Той жа будзе мець пад сваёй уладай краёвую абарону, жандармерыю і краёвае войска. “ У лістападзе-снежні 1812 года адзелы літоўскай жандармерыі прымалі ўдзел у абароне Менска, Барысава, Стахаўскай бітве, абароне Вільна. Строй 23 ліпеня 1812 года Часовая камісія Літоўскага ўрада выдала загад паводле якога жандармы павінны былі набываць строй за свой кошт: “Мундзір і райтузы гранатовыя. Гузікі жоўтыя, пуклыя. Шалік і аксельбанты памяранчавыя. Ківер чорны, скураны, на ім бляха таксама жоўтая з надпісам “жандарм”. Бурнос гранатовы, з памяранчавым галуном на каўнеры. Крыж (на ківеры) жоўты. Цэшка белая. Канты памяранчавыя. Партупея і набойніца скураныя, на іх герб “пагоня” (літвінскі вершнік). Шабля. Піка з блакітна-жоўтым сцяжком.” Мал. 1. Пячатка менскай мясцовай паліцыі. 1812 год. Цітоў. Мал. 2. Партрэт невядомага капітана. Па адной версіі, гэта капітан жандармерыі. З кнігі Historia 17 pulku ulanow... Мал. 3. Паўсонца з Пагоняй з ківера альбо рагатыўкі. Віленскі музей. Вельмі падобнае на тое, што на партрэце невядомага капітана. Мал.4. Жандармы конны і пешы літоўскія. Фантазійны малюнак Гембаржэўскага (як лічаць аўтары кнігі Historia 17 pulku ulanow...). З выдання Historia 17 pulku ulanow… Мал.5. Строй жандарма. З кнігі Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908. Па малюнку Гембаржэўскага. Мал.6. Жандарм.1813 год. Малюнак Герберта Кноцеля. Па малюнку Гембаржэўскага. Мал.7. Жандарм конны. Графічная рэканструкцыя. Малюнак Саманты Глінска. З кнігі Historia 17 pulku ulanow… Мал.8. Жандарм. Графічная рэканструкцыя. Мастак Саманта Глінска. З кнігі Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. Малюнак амаль такі самы як папярэдні, толькі замест адной вялікай бляхі на рагатыўке намаляваны бляха ў выглядзе тарка мінервы і арол. Мал.9. Рагатыўка жандарма (?). Масква. Літаратура 1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18. 2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899. 3. Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003. 4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1. 5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999. 6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004. 7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993. 8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908. 9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. 10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912. 11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912. 12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991. 13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006. 14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909. 15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

Ответов - 0



полная версия страницы