Форум » Літвінскае войска на 1812-1814 гг » 19-ты полк лінейнай пяхоты Польскага войска » Ответить

19-ты полк лінейнай пяхоты Польскага войска

admin: Палкавая гісторыя Рэкруты ў 19-ты полк пяхоты Польскага войска набіраліся з Жмудзі. Полк стаяў у Расяенах. Шэфам палка быў прызначаны Кастусь Тызенгаўз. Яго заступнікам стаў маёр Антоні Паўлоўскі (Antony Pawlowski)–былы шэф батальёна 17 пп КВ, камандзерамі батальёнаў сталі: Аўгусцін Радвана (Augustyn Radwana)-былы капітан 17 пп КВ, Станіслаў Рыменскі (Stanislaw Ryminski)–былы капітан 2 пп КВ, Юліан Горскі (Julian Gorski)–былы капітан 2 пп КВ. У снежні 1812 года полк прымаў удзел у абароне Вільна. Потым адышоў у Каралевец, дзе быў расфармаваны і далучаны да французкай пяхоты. Палкі літоўскія атрымалі аднолькавыя штандарты. Апісасанне штандарта 19 пп: чатырохкутнік памерам 75х75 см з сукна кармазіновага з 4-ма клінамі блакітнымі ядвабнымі. Пасярэдзіне арол у кароне хафтаваны срэбрам і часткова золатам. У гары хафтаваны срэбрам надпіс: 19. Pulk piechoty. Па колу харугва абшыта была срэбранымі фрэдзламі. Дрэўка выканана з дрэва пафарбаванага чорным з злачонай куляй, на якой сядзіць пасярэбраны арол з каронай медзяной. Строй Курткі якой канструкцыі і колераў насілі пехатуры 19 пп не вядома. Жаўнеры атрымалі трафейныя расейскія нагавіцы. Афіцэры насілі рагатыўкі з жоўтай нумарной бляхай у выглядзе “тарка амазонак”, над ёй быў Польскі арол, кіта срэбраная, угары чырвоная. Мал.1–Партрэт Кастуся Тызенгаўза. Ян Рустэм. Мяркую, на гэтым малюнку палкоўнік Кастусь Тызенгаўз ў 1812 годзе ў мундзіры парадным афіцэрскім КВ, падобным на той, які на фотаздымку ніжэй. Мал.2–Фрак да мундзіра параднага афіцэра грэнадзёраў 6-га палка лінейнай пяхоты Княства Варшаўскага. Кракаўскі музей. Мал.3–Кастусь Тызенгаўз ў афіцэрскім строі французкай лінейнай пяхоты ў 1813 годзе. Мініацюра. Мал.4–Афіцэры 19 палка пяхоты. Малюнак Гембаржэўскага. Мал.5–Жаўнер і падафіцэр (у сярэдзіне) 19 палка пяхоты перамундзіраваныя ў французкія мундзіры ў студзені 1813 года ў Каралеўцу. Графічная рэканструкцыя. Мастак Крыштаф Камянецкі, 2004 год. У Гембаржэўскага напісана, што пехатуры ў 19 пп насілі жоўтыя бляхі. Камянецкі намаляваў белую, напэўна, па аналогіі з рагатыўкай музыканта 20 пп з Музея Войска Польскага. Мал.6–Афіцэр і падафіцэр 19 палка пяхоты па Гембаржэўскаму і прыпушчэнняў, якія сыходзяць з прац Кноцеля (жаўнер з жоўтымі штрыфлямі) і Гембаржэўскага. Мастак Крыштаф Камянецкі, 2004 год. Афіцэры-гэта раскаляраваныя малюнкі Гембаржэўскага. Гембаржэўскі ў каментарыях да сваіх малюнкаў напісаў, што падпінка бурноса афіцэра ў капялюшы кармазіновая. Сам малюнак зроблены па партрэту Кастуся Тызенгаўза. Там ён намаляваны ў фраке з кармазіновым каўнерам. Верагодна, адсюль і паходзіць колер падпінкі бурноса. Падафіцэр у сярэдзіне ў куртцы з кармазіновымі штрыфлямі цалкам фантазійны. Як напісана ў кнізе Historia 17 pulku ulanow…, аўтары выкарысталі фантазійны малюнак літвінскага пехатура Гербарта Кноцеля, змяніўшы на ім жоўтыя штрыфлі на кармазіновыя з малюнка Гембаржэўскага. На фотаздымку ніжэй рэканструкцыя рагатыўкі падафіцэра вальціжэраў 19 палка пяхоты літоўскай з калекцыі Heleny Soni i Tomasza Kwiatkowskich. Нумарная бляха, цэшка, лузга, трубка, брыль, тыльнік, верагодна, арыгінальныя. Донца чырвонае, жоўты галун з сукна ў гары хутчэй заўсё новаробленыя. Рагатыўка паходзіць з тэатральнага рэквізіта, яе вывезлі з Нямеччыны амерыканскія жаўнеры ў якасці трафеяў. Мал.7–Рэканструкцыя рагатыўкі 19 пп. Тэатральны рэквізіт. Літаратура 1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18. 2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899. 3. Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003. 4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1. 5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999. 6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004. 7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993. 8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908. 9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. 10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912. 11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912. 12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991. 13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006. 14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909. 15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

Ответов - 2 новых

admin: Рэканструкцыя рагатыўкі вальціжэра 19 пп ВКЛ. Прадаецца ў адной еўрапейскай краме. Пумпон павінен быць жоўты.

admin: Бляха на рагатыўку 19-га ўланскага (па подпісу да экспаната) альбо пяхотнага палка ВКЛ. Віленскі музей. Фотаздымак з партала smolbattle.ru



полная версия страницы