Форум » Літвінскае войска на 1812-1814 гг » Палкі лёгкай пяхоты (пешых стральцоў) Вялікага Княства Літоўскага » Ответить

Палкі лёгкай пяхоты (пешых стральцоў) Вялікага Княства Літоўскага

admin: Палкавая гісторыя Па пастанове Часовага урада ВКЛ ад 12 жніўня 1812 года пачалі ствараца 6 стралецкіх батальёнаў. У лістападзе першыя тры батальёны ўлады аб’ядналі ў першы полк пешых стральцоў. Тры апошнія батальёны павінны былі ўтварыць другі полк, але ён так і не быў сфармаваны, бо быў укамплектаваны толькі першы батальён гэтага палка, астатнія 2 не створаны. Першы полк узначаліў палкоўнік Юзаф Касакоўскі (Joseph Kossakowski)–чалец Вайсковага Камітэту. Першы батальён быў ім сфармаваны ў Нясвіжу. Другі батальён палка ўзначаліў маёр Ігнаці Ракіцкі (Ignacy Rokicki)–батальён фармаваўся ў Менску. Трэці батальён маёра Казіміра Платара (Kazimierz Plater) фармаваўся ў Шчаўлях. Чацьвёрты батальён Анджэя Курчэўскага (Andrzej Kurczewski), былога паручніка 7 палка пяхоты КВ, фармаваўся ў Гродна. У батальёны пешых стральцоў рэкрутаваліся палясоўшыкі. У лістападзе 1812 года першы стралецкі полк прымаў удзел у абароне Барысава, Стахаўскай бітве, бараніў Вільна, потым адышоў у Варшаву, дзе быў далучаны да гарнізона Модліна. Батальён Платара пасля абароны Вільна адышоў у Каралевец, дзе быў расфармаваны і далучаны да французкай пяхоты. Строй Па пастанове Часовага урада ВКЛ ад 18 верасня 1812 года строй стральцоў павінен быў быць наступным: сярмяжная куртка з каўнерам і закаўрашамі зялёнымі, кажух кароткі да кален, нагавіцы доўгія самаробныя, рагатыўка, боты, дзве кашулі і торба паляўнічая. Зброя: стрэльба паляўнічая, сякера. Колер курткі не вядомы. Магла быць гранатовай, як у лінейных палках пяхоты КВ, альбо зялёнай, як у палках конных стральцоў ВКЛ і КВ. Але хутчэй заўсё куртка шылася з белага альбо шэрага самаробнага мясцовага сукна, якое атрымаў полк. Мал.1.–Кантаніст для батальёнаў стральцоў у 1812 годзе. Рэканструкцыя. Мастак Крыштаф Камянецкі, 2004 год. Літаратура 1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18. 2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899. 3. Bronisіaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003. 4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1. 5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999. 6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004. 7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993. 8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908. 9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. 10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912. 11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912. 12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991. 13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006. 14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909. 15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

Ответов - 0



полная версия страницы