Форум » Літвінскае войска на 1812-1814 гг » Краёвая Абарона Вялікага Княства Літоўскага » Ответить

Краёвая Абарона Вялікага Княства Літоўскага

admin: Палкавая гісторыя Краёвая Абарона (National guard, Gwardia Narodowa)–паўрэгулярныя адзелы лінейнай пяхоты з месцічаў. 1 ліпеня 1812 года выйшаў загад Напаляона аб стварэнні дзвух батальёнаў у Вільна: “...3. У Вільна будзе створана краёвая абарона з двух батальёнаў, кожны батальён з 6 рот. Гэта краёвая абарона будзе арганізавана такім чынам: вышэйшы штаб-1 камендант, 2 шэфы батальёнаў, 2 ад'ютант-маёры, 1 кватэрмайстар, 2 ад'ютанты падафіцэры, 1 барабаншчык, 3 рамеснікі, 1 хірург-маёр, 1 падхірург, 8 музыкаў. Рота–1 капітан, 1 паручнік, 1 сяржант-маёр, 4 сяржанты, 1 капрал-фур’ер, 8 капралаў, 2 барабаншчыкі, 100 жаўнераў. Моц абодвух батальёнаў будзе складаць 1450 чалавек…”. Камендантам гвардзіі Вільна стаў палкоўнік Каджэтан Казільскі (Kajetan Kosielski), былы палкоўнік артылерыі. Шэфамі батальёнаў сталі Антоні Францэзон (Antoni Francesson), былы капітан артылерыі, і Станіслаў Закрэўскі (Stanislaw Zakrzewski), былы капітан пяхоты–усі вецераны войска Ясінскага. Гародня, Беласток і Менск таксама стварылі па аднаму батальёну. Гвардзейцы ў вольны час ад сваёй працы неслі паліцыйную службу па ахове грамадскага парадка ў горадзе, пад іх кантролям знаходзіліся гаўптвахты і караўлы. Батальёны ствараліся на ўзор батальёнаў лінейнай пяхоты ВКЛ. Складаліся з роты вальціжэраў, 4-х рот фузялёраў і роты грэнадзёраў. У лістападзе-снежні 1812 года батальёны Краёвай Абароны ВКЛ прымалі ўдзел у абароне Менска, Барысава, Стахаўскай бітве, абароне Вільна. Рэшткі батальёнаў у 1813 годзе былі далучаны да гарнізона Модліна. Строй Курткі якой канструкцыі, якіх колераў насілі жаўнеры Краёвай Абароны ВКЛ, уніфармалогія не ведае. Улады Вялікага Княства Літоўскага пры арганізацыі краёвага войска карысталіся рэгламентамі войска свайго хаўрусніка па канфедзерацыі–Княства Варшаўскага. Таму найбольш верагодна, што Краёвая Абарона ВКЛ была апранута ў курткі той жа канструкцыі і колераў, як і краёвая абарона Любліна, Варшавы, Кракава. У Кракаўскім музее знаходзіцца куртка жаўнера 2-га батальёна краёвай абароны. Канструкцыя ў курткі, як у куртак лінейнай пяхоты КВ мадэлі 1810 года, толькі закаўрашы пашыты без лапак, як у кавалерыі. Гузікі, як у пяхоты, латунныя, пуклыя, з лічбай 2 у лаўрах. Мал.1–Куртка гвардзейца 2-га батальёна Краёвай абароны. Кракаўскі музей. Іканаграфічнымі крыніцамі да вывуэння ўніфармалогіі Краёвай Абароны КВ служаць малюнкі Саурвіда Аляксандра (пам. 1844), Сільвестра Зялінскага (пам. 1853), Жазэфа Касінскага (пам. 1821). Рыхард Кноцель перамаляваў малюнак Саурвіда, Гербард Кноцель перамаляваў з “паляпшэннямі” малюнак Зялінскага, Хельмінскі, намаляваў у сваіх гвардзейцаў блакітныя штрыфлі ў нізе, Крыштаф Камянецкі пайшоў далей, зрабіўшы блакітным рабат на куртцы свайго фантазійнага фузялёра Краёвай Абароны ВКЛ. Мал.1–З малюнка Josefa Kosinskiego (пам. 1821). Вальціжэр 13 пп, грэнадзёр і вальціжэр 14 пп КВ. У другім шэрагу грэнадзёр і вальціжэр краёвай абароны. У грэнадзёра куртка гранатовая, каўнер блакітны, рабат белы. Мал.2–Вальціжэр і афіцэр вальціжэраў Краёвай Абароны КВ. Малюнак Sylwestra Zielińskiego (пам. 1853). Мал.3–Фузялёр і грэнадзёр Краёвай абароны КВ. Малюнак Sylwestra Zielińskiego (пам. 1853). Мал.4–Грэнадзёр Краёвай Абароны КВ. Мастак Herbert Knötel. Па малюнку Sylwestra Zielińskiego. Мал.5–Сяржант Краёвай Абароны Варшавы. Малюнак Sauerweid Aleksander (пам. 1844). Мал.6–Сяржант Краёвай Абароны. Мастак Richard Knötel (пам. 1914). Перамалёўка малюнка Sauerweid Aleksander. Мал.7–Строй грэнадзёра Краёвай Абароны. З кнігі Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908. Па малюнку Sauerweid Aleksander. Мал.8–Грэнадзёры Краёвай Абароны. Мастак Jan van Chelminski (пам. 1925). Мал.9–Войска літоўскае: пехатур 19 палка пяхоты ў кажуху, падафіцэр 20-га палка пяхоты, гвардзеец з Вільна ў 1812 годзе. Мастак Крыштаф Камянецкі, 2004. З кнігі Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. Бляха на ківеры краёўца з гербам Канфедзерацыі КВ і ВКЛ (Арол злучаны з Пагоняй (захоўваецца ў Віленскім музее)), куртку гвардзейца прыдумалі аўтары кнігі па малюнкам Зялінскага, Хелмінскага, Кноцеля. Літаратура 1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18. 2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899. 3. Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003. 4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1. 5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999. 6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004. 7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993. 8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908. 9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. 10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912. 11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912. 12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991. 13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006. 14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909. 15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

Ответов - 2

admin: Бляха на рагатыўку альбо ківер жаўнераў палкоў лінейнай пяхоты ці батальёнаў Краёвай Абароны ВКЛ. Гістарычны музей у Вільна.

admin: Народная Гвардия. (Kur. Lit. 1812, № 70). Вильно, 30 августа. Виленская Народная Гвардия обращает на себя всеобщее внимание. Она отлично обмундирована и обучена, проникнута сознанием служебного долга, чести и необходимости исполнять все приказы. Несколько раз она выступала на парадах, a именно в день празднования рождения и тезоименитства Императора и Короля, Избавителя Польши, затем в день тезоименитства Её Императорского Величества, Супруги Императора. 28-го сего месяца она заняла караулы и гауптвахты. Своим красивым внешним видом она превосходит остальнвыя части - гренадеров, фузильеров и вольтижеров. Общая численность несущих службу достигает до 1.220 человек. Под охраной Народной Гвардии находятся все тюрьмы. Первым был сформирован и начал службу батальон Францензона. Вполне справедливо следует поблагодарить за сформирование этой гвардейской части гг.: Козельскаго, бывшего артиллерийского полковника, кавалера ордена Польского Креста, а, в настоящее время командира Народной Гвардии, Францензона - бывшего капитана артиллерии и Закржевского, бывшего пехотного капитана, a в настоящее время батальонных командиров Народной Гвардии, в каковой чин они произведены декретом Императора и Короля Наполеона. Надо благодарить также и ловчего Петриковского, отлично заведывающего Комитетом по сформированию гвардии. Эти лица, благодаря своим неустанным трудам, выносливости, постоянству и старанию, уговорами, примером и убеждениями сумели собрать вышеуказанное число людей и обучить их. Следует также похвально отозваться и о местных обывателях, прекрасно обмундированных, стройных и статных. В них мы видим примеры преданности родине и чести, что всегда составляет отличительное свойство каждого истинного поляка. Крыніца: Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909. http://pawet.net/library/history/bel_history/_articles/1812/03/'Kurier_Litewski'_о_Вильне_в_1812_г..html#_Toc323733799



полная версия страницы