Форум » Літвінскае войска на 1812-1814 гг » 20-ты полк лінейнай пяхоты Вялікага Княства Літоўскага » Ответить

20-ты полк лінейнай пяхоты Вялікага Княства Літоўскага

admin: Палкавая гісторыя Рэкруты ў 20 полк пяхоты ВКЛ набіраліся з Менскага і Гарадзенскага дэпартаментаў. Цэнрам фармавання палка стаў Слонім. Полк узначаліў Адам Бішпінг, яго заступнікам стаў Людвік Глазер (Ludwik Glazer)–маёр 15 пп КВ. Батальёны ўзначалілі: Генрык Мілберг (Henryk Milberg)–капітан 1 палка Надвісленскага Легіёна, Ануфры Валіцкі (Onufry Walicki)–паручнік 1 палка Надвісленскага Легіёна, Ян Планчынскі (Jan Plonszynski)–капітан 12 пп КВ. У баях на тэрыторыі ВКЛ полк удзела не прымаў. Адышоў у Варшаву, потым у Модлін. Строй Курткі якой канструкцыі насілі жаўнеры 20-га палка лінейнай пяхоты ВКЛ, якіх колераў на іх былі штрыфлі і закаўрашы, не вядома. Два батальёна гэтага палка ўзначалілі афіцэры Надвісленскага Легіёна, якія маглі абмундзіраваць сваіх падуладных ў 20-м палку пяхоты ў курткі Надвісленскага Легіёна. Мал.1–Полк літоўскі. Малюнак з кнігі Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908. Тут намаляваны фрак, альбо куртка з адчыненым верхам, з жоўтымі штрыфлямі на грудзі і ўнізе, белая камізэлька, жоўтыя наплечнікі, белыя гузікі. Рагатыўка такая жа самая, якую Lienhart і Humbert намалявалі да планшэта Надвісленскага Легіёна, толькі матузкі на рубах і галун не белыя, а жоўтыя. Што гэта за літоўскі полк, не вядома. Верагодна, калі Lienhart і Humbert малявалі гэты планшэт, карысталіся малюнкамі Гембаржэўскага, Герасімовіча, на якіх выявы камбатантаў войска Ясінскага. Напэўна яны палічылі, што калі асобныя палкі ВКЛ ў 1794 годзе мелі жоўты колер вылогаў, дык яны маглі яго скарыстаць і у 1812 годзе. У войска ВКЛ у 1812 годзе патрапіла шмат вецеранаў войска Ясінскага, якія маглі працягнуць насіць свае афіцэрскія курткі старога кроя, у тым ліку, з жоўтымі вылогамі. Мал.2–Камбатант ВКЛ у канцы 18 ст. Малюнак Герасімовіча. Мал.3–Полк літоўскі. 1812 год. Фантазійны малюнак Гербарта Кноцеля па малюнку Ленхарта. Кноцель захаваў гранатовую рагатыўку з чырвоным пумпонам і жоўтымі матузкамі на рубах, толькі замяніў жоўтае паўсонца на белае з Пагоняй. Жоўтыя наплечнікі Лейнхарда у малюнку Кноцеля сталі гранатовымі з жоўтым кантам. Мал.4–Малюнак D. Lordey, 1997 год. Подпіс да малюнка: “Полк літоўскі, 1812”. Перамалёўка малюнка Кноцеля. Аўтар павялічыў колькасць гузікаў, наплечнікі змянілі сваё аблічча. Мал.5.–Малюнак D. Lordey, 1997 год. Подпіс да малюнка: “Легіён Віслы: 20 полк, Грэнадзёр, 1812”. Па малюнку Гербарта Кноцеля. Куртка, што намаляваў Кноцель, вельмі падобная на куртку Надвісленскага Легіёна, толькі рабат Кноцель намаляваў кароткі не да нізу. У 20-м пп ВКЛ служылі пехатуры з Надвісленскага Легіёна, якія маглі захаваць свае старыя жоўта-гранатовыя курткі. Мал.6–Пехатур 19-га палка пяхоты, падафіцэр з 20 палка пяхоты па лісту А.Р.Sulkowskiego і грэнадзёр “жоўтага” палка пяхоты Княства Літоўскага ў 1813 годзе па Кноцелю. Малюнак Крыштафа Камянецкага, 2004 год. Малюнак грэнадзёра ВКЛ цалкам фантазійны. Прыдуманы аўтарамі кнігі Historia 17 pulku ulanow… па малюнкам Гербарта Кноцеля, у прыватнасці, па фантазійнаму малюнку літвінскага пехатура з жоўтымі штрыфлямі. Мал.7–Рагатыўка падафіцэра вальціжэраў альбо, што найбольш верагодна, падафіцэра музыкаў 20 пп ВКЛ. Музей ВП Варшава. Вышэй фотаздымак рагатыўкі падафіцэра 20 пп ВКЛ. Донца і верх яе акрыты палатном чорным лакіраваным. Пад краямі донца галун белы. На кантах белы матузок. Зад рагатыўкі закрыт тыльнікам з чорнай скуры. Такі самы брыль, акуты белай бляхай. Бляха нумарная з лічбай 20. Лузга з бляхі белай, складзена з падвойных і патройных пласцін. На гузах трубка вальціжэрская. Вышыня без брыля 23,8 см, даўжыня бакоў донца 23,5 см. Унутры ўнізе зроблена са скуры. Наконт таго, які быў першапачатковы колер цэшкі на гэтай рагатыўке, няма ў даследчыкаў адзінага меркавання. У адпаведнасці з Статутам 1810 года, цэшка на рагатыўке павінна была быць краёвай. Княства Варшаўскае знаходзілася пад пратэктаратам Саксонскага караля, таму, лічаць адныя, цэшка павінна была быць белай. Колеры герба КВ былі чырвоны і белы, таму, лічаць другія, цэшка павінна была быць чырвона-белай. Колеры герба ВКЛ у пачатку 19 ст былі блакітны і белы, таму, як лічаць астатнія, цэшка на літвінскіх рагатыўках павінна была быць блакітна-белай. Мал.8–Гузік латунны з лічбай 20, які зроблены на ўзор пяхотных гузікаў КВ. Такія гузікі маглі насіць пехатуры 20 пп ВКЛ альбо ўланы 20 уп ВКЛ. Літаратура 1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18. 2. Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899. 3. Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003. 4. Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1. 5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999. 6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004. 7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993. 8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908. 9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008. 10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912. 11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912. 12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991. 13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006. 14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909. 15. Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.

Ответов - 3

admin: Пожертвования жителей Новогрудского уезда. (Kurjer Litewslci 1812. № 86). Жители Новогрудского уезда пылают истинной любовью к отечеству и хорошо знают, что это чувство не проявляется в громких фразах, во в открытом и добровольном приношении стране тех жертв, которые являются действительно необходимыми. Поэтому, сдавая рекрутов в 20-й пехотный полк, они стараются подействовать на них разумными убеждениями и доказать, как велика честь служить в войсках возрожденного народа. Выбран был цвет молодежи, каждому рекрут, сверх указанных в правилах обмундирования венгерок, рейтуз и белья, выданы еще синие воротники, стеганные галстуки, металлические пуговицы и гетры, a многие, желая выделиться своим рвением, жертвовали венгерки из тонкого белого сукна, черные шелковые платки на шею и сапоги с подковками. Командир 20-го пехотного полка, полковник Адам Бишпинг, осматривавший предметы обмундировки новогрудских рекрут, a также майор Глазер, принимавший рекрут в Слониме, - письмами от 21 и 22 сентября - адресованными на имя Новогрудскаго Подпрефекта, в самых трогательных выражениях засвидетельствовали свое искреннее уважение Новогрудскому уезду за пожертвования и благодарность Подпрефекту, который, проявив в этом деле величайшее рвение и самопожертвование, более всего побудил и приохотил других своим личным примером. Крыніца: Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909. http://pawet.net/library/history/bel_history/_articles/1812/03/'Kurier_Litewski'_о_Вильне_в_1812_г..html#_Toc323733805

admin: Куртка фузялёра 1-га палка Надвісленскага Легіёна. Малюнак Frederic Pouvesle. Такія курткі з гранатовым каўнерам і жоўтым рабатам маглі атрымать жаўнеры 20 плп ВКЛ.

admin: Планшэт 1-га палка і камбатант 2-га палка Надвісленскага легіёна па версіі Lienhart, Humbert. 1908 год.



полная версия страницы