Форум » Ралявыя гульні, шоў » РГ 1943 год-2-4.10.2009 Паставы » Ответить

РГ 1943 год-2-4.10.2009 Паставы

admin: Кантора ПОСТ плануе зрабіць ралявую гульню на 1943 год. Працягам першай гульні другую лічыць нельга, бо тады амаль усі загінулі. Прапаную ісці дружынай беларускага паліцыйнага батальёну №13 пры СД. Жыць будзем асобна ў лесе ў намётах. Мэта - выбіць з краю бальшавіцкіх і польскіх бандытаў, выкарыстоўваючы для гэтага свае сілы і немцаў. Харчавацца будзем сваімі харчамі і закошт набыцця іх у мясцовага насельніцтва.

Ответов - 68, стр: 1 2 3 4 All

admin: Пішыце крэаціўныя ролі пад свае ўласныя імёны. Дасылаць арганізатарам. velichko.alena@gmail.com

admin: Арганізатарам трэба, каб я даслаў ім: 1) вашыя лягенды да таго моманта, як вы ўсе зьявіліся ў Баранавіцкім СД і былі накіраваныя на спецаперацыю. 2) год народжання сапраўдны Далей кожны будзе паасобку ліставацца з Алёнай па саёй ролі. Акрамя таго, што мы ўсе будзем выконваць свае паліцыйныя абавязкі, у кожнага будзе свая роля, якую акрамя вас ведаць ніхто не павінен, у гэтым і ёсць цынус.

Kirej: Гэта ня ўсё. Вось цалкам: - фамилия и имя - телефон как с вами связаться - год рождения - в какой группе вы бы хотели приниматьу частие - готовы ли вы участвовать в мероприятиях по подготовке к игре и когда на вас летом можно рассчитывать - ваши вопросы и предложения Наконт усяго вышэй сказанага: "Працягам першай гульні другую лічыць нельга, бо тады амаль усі загінулі." - можа то й будзе і зрабіць прагісторыю падзей мінулай гульні "Прапаную ісці дружынай беларускага паліцыйнага батальёну №13 пры СД." - Я бы ўсёж шума-батайлон рабіў, на які выконваў больш ахоўныя функцыі за зьнішчальныя "Жыць будзем асобна ў лесе ў намётах." - выключнась гэтай гульні будзе ў наяўнасьці вёскі, а ў намётах можна будзе й на іншай гульне пажыць "Мэта - выбіць з краю бальшавіцкіх і польскіх бандытаў" - а калі у першы дзень усіх заб'еце, што будзеце астатні час рабіць? арганізатары на то ня пойдуць, бо то ня тактыка, ня будзе тут мертвятніка, ды нікому то з астатніх удзельнікаў ды майстроў нецікава будзе. Наўрад ці дазволяць страйкбольную зброю. Забіваць партызанаў можна будзе й на іншай гульне. Трэба скарыстаць адметнасьці менавіта гэтай гульні, бо яны ўнікальны. "Харчавацца будзем сваімі харчамі і закошт набыцця іх у мясцовага насельніцтва" эканомікі на гульне ня будзе напэўна, таму ня будзе набыцьця ды камунікацыі з мясцовымі Маё бачаньне гэтай гульні ды нас на ёй - прапаганда сярод мясцовага насельніцтва. Параўноўваньне нямецкай ды бальшавіцкай улады, ціск на рэлігійныя пачуцьці ды інш. Бо на іншых гульнях таго ня здзейсніш, а ніхто акрамя поста ня здольны гэткіх гульняў рабіць. Трэба максымальна мінімізаваць баі. Трэба выкрываць недахопы савецкага ладу для тых, хто ня ведае іх у рэальным жыцьці.

admin: <"Жыць будзем асобна ў лесе ў намётах." - выключнась гэтай гульні будзе ў наяўнасьці вёскі, а ў намётах можна будзе й на іншай гульне пажыць Я на гэтую гульню пойду ў складзе ягдкаманды. Што такое знішчальная супрацьпартызанская каманда чытаем тут http://bka-by.livejournal.com/29656.html Каб змагацца з партызанамі, трэба жыць як партызан і думаць як партызан. Для гэтага мне патрэбныя людзі з сярэдняй і спартыўнай фізічнай падрыхтоўкай, з турыстычным вопытам, з разуменнем вайсковых парадкаў. Хто не ўпэўнены ў сваіх сілах, няхай гуляе вясковага шуцмана, жыве разам з дзеўкамі ў цёплай хаце. Такі чалавек будзе толькі абузай для ўсяго адзела, спаскудзіць гульню сабе і астатнім.

Kirej: тут справа не ў няўпэненасьці ў сваіх сілаў ці адсутнасьці іх ці чагось яшчэ бальшавіцкі табар на мінулай гульне быў увогуле на ўскрайку леса на зусім невялікай адлегласьці ад вёскі, таму, калі ён будзе там і на гэтай гульне - сэнс нам самім зыходзіць у лес. Тактык ды антыпартызанскіх аперацый нам хопіць і на іншых гульнях, якія да тагож мы й самі здольны зарганізаваць іх на ўзроўне партызаны-антыпартызаны. А вось вёску зрабіць мы ня здолеем. Які сэнс майстрам у тым, што дзесь дзейнічае цалкам аўтаномная група, якая толькі вядзе баі з партызанамі ды зрэдку завітвае да мясцовых па ежу? Сэнс рабіць крэатыўныя ролі ў гэткім выпадку?

bigfrogg: admin пишет: Кантора ПОСТ плануе зрабіць ралявую гульню на 1943 год. Працягам першай гульні другую лічыць нельга, бо тады амаль усі загінулі. Прапаную ісці дружынай беларускага паліцыйнага батальёну №13 пры СД. Жыць будзем асобна ў лесе ў намётах. Мэта - выбіць з краю бальшавіцкіх і польскіх бандытаў, выкарыстоўваючы для гэтага свае сілы і немцаў. Харчавацца будзем сваімі харчамі і закошт набыцця іх у мясцовага насельніцтва. Пожалуйсто поменяте легенду что бы быть при SS :)

admin: admin пишет: Вам трэба будзе прышыць да курткі чорныя пятліцы SD і тарчык SD на рукаво. Вам трэба будзе прышыць да курткі чорныя пятліцы SD і тарчык SD на рукаво.

admin: Для ўдзела ў гульне неабходна каб кожны асабіста даслаў на velichko.alena@gmail.com заяўку 1. Сапраўднае імя 2. Сапраўдны год народжання 3. Веравызнанне па гульне 4. Тэлефон 5. Выбраць ролю: мясцовы жыхар, польскі бандыт, паліцыянт, бальшавіцкі бандыт, германскі жаўнер. 6. Парады майстрам па арганізацыі гульні ( дазвол на страйкбольную зброю, радыёстанцыі партатыўныя для кіраўнікоў блокаў і т.д. ) 7. Калі ёсць магчымасць прыняць удзел у падрыхтоўцы гульні, трэба напісаць і пра гэта. Што дачыцца мяне, я хачу пайці на гульню паліцыянтам знішчальнай каманды.

Kirej: даслаў сваю заяву на скрыню Алёне, вось што яна адказала: на будущее всю информацию высылайте на larp1943@gmail.com

LeGAT: даслаў заяўку на апошні емэйл мне пасуе пазыцыя Андруся, так што запісаўся паліцыянтам, але як я ужо казаў жнівень - дата няпэўная і можа так стацца, што як раз у гэты тэрмін для мяне пачнецца іншая ралявуха з элементамі рэканструкцыі сучаснага беларускага войска даўжынёй у год)))

admin: Даслаў сваю заяўку.

theusz: а што за форум такі larp "1943" - варта на ім рэгістравацца(ёсць што карыснае)?

admin: theusz пишет: а што за форум такі larp "1943" - варта на ім рэгістравацца(ёсць што карыснае)? Там павінна ісці абмеркаванне гульні. Папрасіце каб вашу скрыню далучылі да суполкі.

admin: Як паведамілі арганізатары, гульня адбудзецца 2-4 кастрычніка. Дзеўкі лясных чужаедаў напэўна спужаліся.

LeGAT: што за чужаеды такія?

Kirej: Мажліва наўвазе маюццца кляшчы. Але арганізатары кажуць, што - Перанос звязаны з шэрагам тэхнічных акалічнасцяў. Але, як я нядаўна я даведаўся, пад тэрмін чужаед трапляю й я. Можна яшчэ выправіць назву тэмы, бо пераносіцца на 2-4 кастрычніка

bigfrogg: Очень замечательно что переносится. Ещё бы разрешили страйкбольное оружие

admin: Арганізатары напісалі, што ўдзел у гульне будзе каштаваць 20-30 даляраў.

Kirej: Асноўныя выдаткі, мяркую, на арэнду дамоў. Ды удзельнікаў таксама пакуль не набралося ў дастактовай колькасьці. Адпаведна, каб зьменьшыць кошт гульні, трэба вышэйузгаданыя праблемы развязаць. Ці большасьць адмовіцца ад удзелу праз кошт, і тым ня варта займацца? Ці давесьці арганізатарам той кошт, на які мы можам пагадзіцца?

admin: На 20 я згодны. На болей не.



полная версия страницы