Форум » Ралявыя гульні, шоў » РГ 1943 год-2-4.10.2009 Паставы » Ответить

РГ 1943 год-2-4.10.2009 Паставы

admin: Кантора ПОСТ плануе зрабіць ралявую гульню на 1943 год. Працягам першай гульні другую лічыць нельга, бо тады амаль усі загінулі. Прапаную ісці дружынай беларускага паліцыйнага батальёну №13 пры СД. Жыць будзем асобна ў лесе ў намётах. Мэта - выбіць з краю бальшавіцкіх і польскіх бандытаў, выкарыстоўваючы для гэтага свае сілы і немцаў. Харчавацца будзем сваімі харчамі і закошт набыцця іх у мясцовага насельніцтва.

Ответов - 68 новых, стр: 1 2 3 4 All

admin: Пішыце крэаціўныя ролі пад свае ўласныя імёны. Дасылаць арганізатарам. velichko.alena@gmail.com

admin: Арганізатарам трэба, каб я даслаў ім: 1) вашыя лягенды да таго моманта, як вы ўсе зьявіліся ў Баранавіцкім СД і былі накіраваныя на спецаперацыю. 2) год народжання сапраўдны Далей кожны будзе паасобку ліставацца з Алёнай па саёй ролі. Акрамя таго, што мы ўсе будзем выконваць свае паліцыйныя абавязкі, у кожнага будзе свая роля, якую акрамя вас ведаць ніхто не павінен, у гэтым і ёсць цынус.

Kirej: Гэта ня ўсё. Вось цалкам: - фамилия и имя - телефон как с вами связаться - год рождения - в какой группе вы бы хотели приниматьу частие - готовы ли вы участвовать в мероприятиях по подготовке к игре и когда на вас летом можно рассчитывать - ваши вопросы и предложения Наконт усяго вышэй сказанага: "Працягам першай гульні другую лічыць нельга, бо тады амаль усі загінулі." - можа то й будзе і зрабіць прагісторыю падзей мінулай гульні "Прапаную ісці дружынай беларускага паліцыйнага батальёну №13 пры СД." - Я бы ўсёж шума-батайлон рабіў, на які выконваў больш ахоўныя функцыі за зьнішчальныя "Жыць будзем асобна ў лесе ў намётах." - выключнась гэтай гульні будзе ў наяўнасьці вёскі, а ў намётах можна будзе й на іншай гульне пажыць "Мэта - выбіць з краю бальшавіцкіх і польскіх бандытаў" - а калі у першы дзень усіх заб'еце, што будзеце астатні час рабіць? арганізатары на то ня пойдуць, бо то ня тактыка, ня будзе тут мертвятніка, ды нікому то з астатніх удзельнікаў ды майстроў нецікава будзе. Наўрад ці дазволяць страйкбольную зброю. Забіваць партызанаў можна будзе й на іншай гульне. Трэба скарыстаць адметнасьці менавіта гэтай гульні, бо яны ўнікальны. "Харчавацца будзем сваімі харчамі і закошт набыцця іх у мясцовага насельніцтва" эканомікі на гульне ня будзе напэўна, таму ня будзе набыцьця ды камунікацыі з мясцовымі Маё бачаньне гэтай гульні ды нас на ёй - прапаганда сярод мясцовага насельніцтва. Параўноўваньне нямецкай ды бальшавіцкай улады, ціск на рэлігійныя пачуцьці ды інш. Бо на іншых гульнях таго ня здзейсніш, а ніхто акрамя поста ня здольны гэткіх гульняў рабіць. Трэба максымальна мінімізаваць баі. Трэба выкрываць недахопы савецкага ладу для тых, хто ня ведае іх у рэальным жыцьці.


admin: <"Жыць будзем асобна ў лесе ў намётах." - выключнась гэтай гульні будзе ў наяўнасьці вёскі, а ў намётах можна будзе й на іншай гульне пажыць Я на гэтую гульню пойду ў складзе ягдкаманды. Што такое знішчальная супрацьпартызанская каманда чытаем тут http://bka-by.livejournal.com/29656.html Каб змагацца з партызанамі, трэба жыць як партызан і думаць як партызан. Для гэтага мне патрэбныя людзі з сярэдняй і спартыўнай фізічнай падрыхтоўкай, з турыстычным вопытам, з разуменнем вайсковых парадкаў. Хто не ўпэўнены ў сваіх сілах, няхай гуляе вясковага шуцмана, жыве разам з дзеўкамі ў цёплай хаце. Такі чалавек будзе толькі абузай для ўсяго адзела, спаскудзіць гульню сабе і астатнім.

Kirej: тут справа не ў няўпэненасьці ў сваіх сілаў ці адсутнасьці іх ці чагось яшчэ бальшавіцкі табар на мінулай гульне быў увогуле на ўскрайку леса на зусім невялікай адлегласьці ад вёскі, таму, калі ён будзе там і на гэтай гульне - сэнс нам самім зыходзіць у лес. Тактык ды антыпартызанскіх аперацый нам хопіць і на іншых гульнях, якія да тагож мы й самі здольны зарганізаваць іх на ўзроўне партызаны-антыпартызаны. А вось вёску зрабіць мы ня здолеем. Які сэнс майстрам у тым, што дзесь дзейнічае цалкам аўтаномная група, якая толькі вядзе баі з партызанамі ды зрэдку завітвае да мясцовых па ежу? Сэнс рабіць крэатыўныя ролі ў гэткім выпадку?

bigfrogg: admin пишет: Кантора ПОСТ плануе зрабіць ралявую гульню на 1943 год. Працягам першай гульні другую лічыць нельга, бо тады амаль усі загінулі. Прапаную ісці дружынай беларускага паліцыйнага батальёну №13 пры СД. Жыць будзем асобна ў лесе ў намётах. Мэта - выбіць з краю бальшавіцкіх і польскіх бандытаў, выкарыстоўваючы для гэтага свае сілы і немцаў. Харчавацца будзем сваімі харчамі і закошт набыцця іх у мясцовага насельніцтва. Пожалуйсто поменяте легенду что бы быть при SS :)

admin: admin пишет: Вам трэба будзе прышыць да курткі чорныя пятліцы SD і тарчык SD на рукаво. Вам трэба будзе прышыць да курткі чорныя пятліцы SD і тарчык SD на рукаво.

admin: Для ўдзела ў гульне неабходна каб кожны асабіста даслаў на velichko.alena@gmail.com заяўку 1. Сапраўднае імя 2. Сапраўдны год народжання 3. Веравызнанне па гульне 4. Тэлефон 5. Выбраць ролю: мясцовы жыхар, польскі бандыт, паліцыянт, бальшавіцкі бандыт, германскі жаўнер. 6. Парады майстрам па арганізацыі гульні ( дазвол на страйкбольную зброю, радыёстанцыі партатыўныя для кіраўнікоў блокаў і т.д. ) 7. Калі ёсць магчымасць прыняць удзел у падрыхтоўцы гульні, трэба напісаць і пра гэта. Што дачыцца мяне, я хачу пайці на гульню паліцыянтам знішчальнай каманды.

Kirej: даслаў сваю заяву на скрыню Алёне, вось што яна адказала: на будущее всю информацию высылайте на larp1943@gmail.com

LeGAT: даслаў заяўку на апошні емэйл мне пасуе пазыцыя Андруся, так што запісаўся паліцыянтам, але як я ужо казаў жнівень - дата няпэўная і можа так стацца, што як раз у гэты тэрмін для мяне пачнецца іншая ралявуха з элементамі рэканструкцыі сучаснага беларускага войска даўжынёй у год)))

admin: Даслаў сваю заяўку.

theusz: а што за форум такі larp "1943" - варта на ім рэгістравацца(ёсць што карыснае)?

admin: theusz пишет: а што за форум такі larp "1943" - варта на ім рэгістравацца(ёсць што карыснае)? Там павінна ісці абмеркаванне гульні. Папрасіце каб вашу скрыню далучылі да суполкі.

admin: Як паведамілі арганізатары, гульня адбудзецца 2-4 кастрычніка. Дзеўкі лясных чужаедаў напэўна спужаліся.

LeGAT: што за чужаеды такія?

Kirej: Мажліва наўвазе маюццца кляшчы. Але арганізатары кажуць, што - Перанос звязаны з шэрагам тэхнічных акалічнасцяў. Але, як я нядаўна я даведаўся, пад тэрмін чужаед трапляю й я. Можна яшчэ выправіць назву тэмы, бо пераносіцца на 2-4 кастрычніка

bigfrogg: Очень замечательно что переносится. Ещё бы разрешили страйкбольное оружие

admin: Арганізатары напісалі, што ўдзел у гульне будзе каштаваць 20-30 даляраў.

Kirej: Асноўныя выдаткі, мяркую, на арэнду дамоў. Ды удзельнікаў таксама пакуль не набралося ў дастактовай колькасьці. Адпаведна, каб зьменьшыць кошт гульні, трэба вышэйузгаданыя праблемы развязаць. Ці большасьць адмовіцца ад удзелу праз кошт, і тым ня варта займацца? Ці давесьці арганізатарам той кошт, на які мы можам пагадзіцца?

admin: На 20 я згодны. На болей не.

Kirej: я таксама мабыць

admin: Засталося 2,5 месяца да пачатку гульні. Трэба ўжо пачынаць пісаць ролі і вырашаць пытанні з інвентаром. У нас паліцыйны адзел пры СД з 4-х чалавек. Склад наступны: Дружыновы-СС-ман Андрусь з Менска Заступнік дружыновага-шуцман Сяржук з Барысава 1-шы стралец-шуцман Уладзь з Маладзечна 2-гі стралец-шуцман Тадэўш з Менска Галоўная наша мэта-знішчыць польскіх і расейскіх бандытаў і іх памагатых. Тут мы дзейнічаем разам, але яшчэ ў кожнага павінна быць свая асобная роля. Першае пытанне, як мы будзем жыць у лесе ? Вайсковы намёт шмат важыць і без аўто яго не давезці, ну і няма яго ў мяне.

admin: Андрусь з Мінска прапануе набыць германскія бурнос-намёты. З іх мы зробім вялікі намёт на 4-х чалавек. У мяне бурнос-намёт ёсць.

admin: Даслаў сваю лягенду арганізатарам.

LeGAT: а можаце і мне даслаць сваю лягенду, для прыкладу, каб было ад чаго адштурхоўвацца (і некалькі спасылак з біяграфіямі і гіст.звесткамі тэж не пашкодзілі б) і яшчэ пытаньне, вы гэты "паліцыйны адзел пры СД" з арганізатарамі ўзгаднілі? проста, я калі заяўку дасылаў я толькі "паліцай" напісаў, без удакладненьня, дык мне дадаткова трэба дасылаць ім яшчэ тое, што я менавіта за паліцыйны адзел пры СД іграць іду?

Kirej: Калі ня супраць, то мы можам пайсьці ўсе аднім аддзелам, але пры ўмове, што я буду знаходзіцца ў вёсцы для выкрыцьця бандыцкіх памагатых. Ня думаю, што арганізатары усведамляюць розьніцу між паліцыяй ды паліцыйнымі аддзеламі СД. Для іх прынцыпова толькі наяўнасьць/адсутнасьць сваякоў ці сувязяў з вёскай ды асабістыя адметныя мэты кожнага с персанажаў.

admin: Kirej піша: Калі ня супраць, то мы можам пайсьці ўсе аднім аддзелам, але пры ўмове, што я буду знаходзіцца ў вёсцы для выкрыцьця бандыцкіх памагатых. Ня думаю, што арганізатары усведамляюць розьніцу між паліцыяй ды паліцыйнымі аддзеламі СД. Для іх прынцыпова толькі наяўнасьць/адсутнасьць сваякоў ці сувязяў з вёскай ды асабістыя адметныя мэты кожнага с персанажаў. Не трэба. Гульня будзе больш цікавай, калі будуць розныя катэгорыі ўдзельнікаў. Гуляйце вясковага жандарма. У нас у франтавікоў асобае стаўленне да тылавікоў. З гэтага і будзем будаваць нашыя тасункі.

Kirej: Добра. У сваю чаргу прашу дапамагчы мне з агітацыйнымі матэрыяламі, для прафілактычных размоў з насельніцтвам, каб было чым заняцца ў вольны час. http://bel-reenact.clan.su/forum/7-861-1 тут прадаецца штох для тых, хто ўжо набыў бурнос-намёт.

admin: Kirej піша: тут прадаецца штох для тых, хто ўжо набыў бурнос-намёт Мяне абяцалі зрабіць за 20 баксаў 4 адзінкі. 5 баксаў кожная.

admin: Kirej піша: У сваю чаргу прашу дапамагчы мне з агітацыйнымі матэрыяламі, для прафілактычных размоў з насельніцтвам, каб было чым заняцца ў вольны час. Я вам даваў часопіс Беларус на варце. Там шмат прапагандыскіх матэрыялаў.

admin: Запрашэнне ад арганізатараў. Набор удзельнікаў яшчэ працягваецца. ЗАПРАШЭННЕ да ўдзелу ў ролевай гульне ”1943” ДЛЯ КАГО: для тых, каго цікавіць тэма Другой сусветнай вайны хто любіць бавіць час ролевымі гульнямі хто хоча пазнаць сябе лепей КУДЫ: да ўдзелу ў ролевай гульне , прысвечанай падзеям 1943 года на Беларусі КАЛІ: 2-4 кастрычніка 2009 года МЭТА: Мэта арганізацыі гэтай гульні – узнаўленне гістарычных рэаліяў часоў Другой сусветная вайны, стварэнне магчымасці пабачыць супярэчнасць і неадназначнасць жыцця у тых варунках, задумацца яшчэ раз над каштоўнасцямі і над тым, як мы ацэньваем гістарычнае мінулае. УМОВЫ: 1. Колькасць гульцоў абмежавана. 2. Для таго, каб заявіцца на гульню, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка гульні і даслаць яе не пазней за 30 жніўня 2009 года на адрас larp1943@gmail.com (чым раней мы атрымаем ваш ліст, тым болей шанцаў, што яшчэ для вас будзе месца  Па атрыманні заявак будзе праводзіцца гутарка-інструктаж і вызначэнне ролі. 3. Ад удзельніка гульні чакаецца: - Наяўнасць вольнага часу для падрыхтоўкі і ўдзелу ў гульне ад пачатку да канца. - Вывучэнне гістарычнай сітуацыі, якая мела месца на Беларусі ў 1943 г. (самастойна у групе, якую вы выберыце). - Забеспячэнне касцюма для свайго персанажа (арганізатары гульні могуць дапамагчы, але асноўная адказнасць – на ўдзельніках). - Унёсак удзельніка. На дадзены момант арганізатарамі гульні разглядаецца памер унёска, які будзе залежыць ад месца і маштаба гульні. Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах арганізатараў + 375 29 645 06 12 Алёна +375 29 653 25 31 Аляксандр Электронная пошта для пытанняў і заявак: larp1943@gmail.com Заяўка да ўдзелу ў ролевай гульне «1943» 1. Асабістая інфармацыя Імя: Тэлефон (мабільны): Прозвішча: e-mail: Дата нараджэння: Месца навучання (працы): 2. Ці маеце вы досвед удзелу ў ролевых гульнях (асабліва – у гульнях на тэму Другой сусветнай вайны)? Калі так, апішыце яго: 3. Апішыце, калі ласка, чаму вы хаціце удзельнічаць у гульне: 4. Да якой з групаў, прымаючых удзел у гульне (гл. Дадатак 1) належыць персанаж, якога б вы хацелі гуляць? 5. Калі летам у вас ёсць час на падрыхтоўку да гульні?: ДЗЯКУЙ! Дадатак 1 Ролевая гульня “1943” Рамачныя ўмовы: Даты правядзеня гульні: 2-4 кастрычніка 2009 г. Месца правядзення: Беларусь Колькасць удзельнікаў гульні: 40-60 чалавек Групы, якія прамаюць удзел у гульне: - мясцовыя жыхары, праваслаўныя - мясцовыя жыхары, каталікі - паліцаі - “чырвоныя” партызаны - польскія партызаны (валоданне польскай на мінімальным узроўні - абавязкова) - немцы (валоданне нямецкай на мінімальным узроўні – абавязкова) Для гульні спатрэбіцца: - адпаведны ролі касцюм (пажадана, максімальна аўтэнтычны), - рэквізіт, начынне, прадметы побыту часоў Другой сусветнай вайны, - імітацыя зброі часоў Другой сусветная вайны (у тым выпадку, калі роля прадугледжвае нашэнне зброі).

admin: Правілы гульні зараз абмяркоўваюцца ў http://groups.google.com.by/ larp-1943

admin: Карацей, бабы супраць страйкбольнай зброі. У мінулы раз было шмат непаразуменняў, наконт таго, хто стрэліў першым. Так будзе і на гэты раз. Зробім з гэтай гульні для сябе палявы выхад, сумясцім карыснае з прыемным. Да аплаты арганізатары ставяцца дыферанцавана. Так як мы будзем жыць у сваем лагеры і харчавацца самі, нам толькі прыйдзецца аплаціць дарогу і паслугі майстараў. Чаму будзем вучыцца: маршу з поўным рыштункам, вядзенню боя ў лесе з партызанамі ў адпаведнасці з рэгламентамі (адзін дакумант ляжыць на bka-by другі на bka), канвою палонных, працы з мясцовым насельнецтвам. І шмат іншаму. Чакаю вашых прапановаў.

theusz: А па якой сістэме ў мінулы раз ішла пальба? Я так разумею, што забаранялася толькі страляць са страйкавых руляў ці ўвогуле мець іх з сабой?

admin: theusz піша: А па якой сістэме ў мінулы раз ішла пальба? Я так разумею, што забаранялася толькі страляць са страйкавых руляў ці ўвогуле мець іх з сабой? Забаранялася з іх страляць кулямі. Стралялі як у дзяцінстве: паф-паф-я ў цябе трапіў.

admin: Прывітанне сябры, Нагадваем вам, што 2 верасня адбудзецца першая агульная сустрэча з удзельнікамі і майстрамі "1943". Сустрэча пачнецца а 18.00 і мае скончыцца праз паўтары гадзіны. Месца сустрэчы - вул. Серафімовіча 6-20 на пад'ездзе націснуць адначасова 379 чакаем усіх! каманда майстроў -- С уважением, larp1943 mailto:larp1943@gmail.com

bigfrogg: Сколько человек будет участвовать от бка и что придумаем с палатками?

admin: bigfrogg піша: Сколько человек будет участвовать от бка и что придумаем с палатками? У мабільным аддзеле плануюць прыняць удзел 3 чалавека. Толькі ў мяне ёсць бурнос-намёт. Так што ўся надзея на твой вялікі намёт. Скажы, стропы на намёце ёсць ?

bigfrogg: admin стропы есть, и ещё одну плащ-палатку возьму у страйкера.

admin: bigfrogg піша: admin стропы есть, и ещё одну плащ-палатку возьму у страйкера. Я бяру драўляныя колішкі 4 адзінкі. Алюміневыя ў цябе ёсць, бо ў мяне толькі 3 адзінкі ? Для вялікага намёта трэба месца добрае пашукаць, бо на гары за дотам яго няма. Калі першым прыеду, зраблю колішкі для яго. 2,75 м-1 адзінка 1,75 м-4 адзінкі

bigfrogg: Алюминиевых у меня нету ни одного. Но их успешно можно заменить чем угодно, к примеру кусками прочной загнутой проволоки

admin: Учора прысутнічаў на сходзе: 1) Кошт 15 даляраў 2) Месца гульні-як у мінулым годзе на фальварку пад Паставамі 3) Заезд у пятніцу 2-10-2009 у другой палове дня. Прыйдзецца браць адпачынак. 4) Гульня гэтая, як распавялі майстры, другі дубль першай. Былыя ўдзельнікі атрымаюць свае старыя ролі. Новым удзельнікам майстры ролі напішуць. Калі роля вам не спадабаецца, можна будзе яе ўдакладніць у майстра. У любым выпадку, імправізацыя і адхіленне ад ролі дазваляецца. Гульню мы робім самі. 5) Каталікі і праваслаўныя будуць жыць у асобных хатах. Паліцыянтаў і немцаў абяцаюць пасяліць у нейкіх пунях, дзе раней было рознае смецце. Жыць там жадання няма. Майстры патрабуюць, каб паліцыянты асобны лагер у лесе, накшталт партызанскага, не рабілі. Усталюем намёт на ўскрайку вёскі, будзем там жыць. Яшчэ нам патрэбен афіцэр беларускага SD, бо інакш мы трапім пад кіраўніцтва германскага афіцэра і страцім самастойнасць. 6) Майстры распрацавілі правілы. Заўтра пакіну іх сканы. Правілы мяне задавальняюць. Свае прапановы можна дасылаць майстрам.

bigfrogg: Могу быть офицером SD, хотя что значит белорусского?

admin: bigfrogg піша: Могу быть офицером SD, хотя что значит белорусского? Упс http://bka.forum24.ru/?1-0-0-00000002-000-0-0-1250057982

admin: http://www.ljplus.ru/img4/b/o/borisov_by/Starshy-lejtenant-SD.jpg Вось такія наплечнікі хітрыя табе спатрэбяцца. Не ведаешь дзе іх можна набыць разам з пятліцамі ?

bigfrogg: Мне бы хотелось быть по возможности всё же немецким а не беларуским. И по может сойдёт болеее низкое звание нежле офицер?

admin: bigfrogg піша: Мне бы хотелось быть по возможности всё же немецким а не беларуским. И по может сойдёт болеее низкое звание нежле офицер? Не пойдзе. Учора на сходзе немцы паказалі, хто ў вёсцы будзе гаспадар. У іх ёсць лейтэнант. Рыхтуйся выконваць іх загады.

admin: bigfrogg піша: Мне бы хотелось быть по возможности всё же немецким а не беларуским. У гэтым выпадку табе прыйдзецца гутарыць па германскі. Будзеш усю гульню маўчаць, бо мовы германскай напэўна не ведаешь. Прасцей гуляць беларускага паліцыянта пры СД. Тыж па беларускі размаўляешь ?

bigfrogg: admin піша: гэтым выпадку табе прыйдзецца гутарыць па германскі. Будзеш усю гульню маўчаць, бо мовы германскай напэўна не ведаешь. Прасцей гуляць беларускага паліцыянта пры СД. Тыж па беларускі размаўляешь ? С моей трасянкой это называется не разговаривать а позорится :)

admin: Правілы http://www.ljplus.ru/img4/b/o/borisov_by/__001.jpg http://www.ljplus.ru/img4/b/o/borisov_by/_002.jpg

admin: bigfrogg піша: С моей трасянкой это называется не разговаривать а позорится :) Ты можаш, як гэта раней планавалася, гуляць перакладчыка. Немцы будуць з табой размаўляць па расейску, з астатнімі жыхарамі па германску. Ты з жыхарамі па расейску, усе кантакты з германцамі будуць рабіцца праз цябе. Напішы, калі згодзен, майстрам.

admin: Сустрэча паліцыянтаў з майстрамі гульні адбудзецца ў сераду ў 18-30 на вул. Серафімовіча 6-20

admin: Арганізатары перанеслі сустрэчу на пятніцу.

theusz: А Вязынка? Нестыкоўка атрымоўваецца, ці паедзем туды ў суботу зранку?

admin: theusz піша: А Вязынка? Нестыкоўка атрымоўваецца, ці паедзем туды ў суботу зранку? Я збіраюся ехаць на Вязынку ў пятніцу на 20-45. На Серафімовіча паеду толькі каб атрымаць ролю. Затрымлівацца там доўга не збіраюся.

admin: Всем участникам игры! Просьба тем, кто заявлялся на игру, но не присутствовал ни на одной встрече - подтвердить свое участие или неучастие в игре до пятницы, 25 сентября. Время встречи для семей Следующая встреча семей - и тех. кто партизаны семейные и тех. кто мирные жители - состоится во вторник 29 сентября в 18.30 на Серафимовчиа. Время встречи для немцев С немцами будет отдельная встреча - время уточнится позже. Одежда и личные вещи На встрече будет окончательно решаться вопрос с одеждой - приносите то. что у вас есть, мы принесем то, что у нас будет, посомтрим кому еще что нужно помочь. Также продумайте, что из личных вещей у вас есть и вы можете взять с собой - ложки. видлки. тарелки - составьте список и потом сообщите нам на встрече. Взносы Также мы планируем на встрече собрать взнос участника, что объясняется тем, чтобы в последний момент нас не подставляли люди, как в прошлом году, прямо перед игрой. В случае отказа от участия в игре, взнос возвращаться не будет. Размер взноса 45 000 бел рублей. Время встречи на встрече мы окончательно согласуем кто и как добирается. Мы планируем выехать в пятницу 2 октября в 9.15 Место мы сообщим на встрече. Все уезжают вместе в одно время. Язык Учите слова и фразы - немецкие, польские, белорусские!! Тата вот нашла пару ссылок http://www.polska.ru/jezyk/ http://tour.com.ua/info/phrasebook/58771/ http://www.poedem.ru/smap/nf/CNV/id/37/index.htm -- Оружие к партизанам большая просьба обеспечить себе оружие. если у вас его еще нет - обратитесь к Ивану, который может помочь взять его на прокат или упите, но ни в коем случае не современное оружие. лучше напишите в рассылку, что у вас проблема с оружием, и возможно у кого-то естьлишнее. У нас тут по ходу идет ротация участников. Тех, кто у нас отказался участвовать, мы к сожалению. вынуждены исключить из данной рассылки.

admin: Па ролі, што я атрымаў, гуляю байца БСА. Рыштунак свой і кіцель апранаць не буду. Куплю ватнік бальшавіцкі і сідар.

Kirej: магу пазычыць сваі рэчы: ватнік, ватныя нагавіцы, сідар, бурнос-намёт.

admin: Сустракаліся з майстрамі 2 разы, абмяркоўвалі правілы. Вынікі наступныя: 1) удзельнік лічыцца забітым толькі ў выніку экзекузыі. Калі ідзе сутычка з выкарыстаннем зброі, тут могуць быць толькі цяжкапараненыя. Дзеля таго, каб не было непаразуменняў, трэба дамовіцца, каб з кожнага боку было незалежна ад сітуацыі па аднаму цяжкапараненаму (гэта мая прапанова, трэба данесці яе да майстроў). Сутыкнуліся, пастралялі, пацягнулі/пакінулі параненых. 2) колькасць зброі не абмежаваная. Зброю можна забіраць. Калі твой гевер шмат каштуе, ідзешь да майстра, даешь яму зброю на замену, ён вяртае табе тваю. 3) акрамя зброі можна забіраць ежу і сакрэтныя дакуманты 4) мабільнікамі ды іншай неаўтэнцікай карыстацца забаронена. Усе гэтыя шмоткі будуць складзены ў намёт па за межамі зоны гульні.

admin: Чарговая і апошняя сустрэча 30.09.2009 у 18-30 на Серафімовіча. З мясцовых жыхароў майстры бралі па 45 000, з нас, мяркую, возьмуць тоеж самае.

bigfrogg: Уточнил у мастеров. В эти деньги входит доставку туда-обратно и еда. Так что не так уж и дорого в итоге получается.

admin: theusz піша: А Вязынка? Нестыкоўка атрымоўваецца, ці паедзем туды ў суботу зранку? Ну што, бацькі табе далі пісьмовы дазвол на ўдзел у гэтым мерапрыемстве ?

theusz: Заўтра павінен атрымаць ліст

admin: "Еще раз всем хотелось бы напомнить. что отъезд у нас в 9 утра в пятницу 2 октября, от станции метро Каменная горка, крайний правый выход из перехода - по направлению из города. Ехать будем приблизительно 3-4 часа. будут 2 маршрутки. обратно планируем выехать в воскресение в 5 часов, чтобы к 8-9 быть в Минске и в 10 встретиться в каком-нибудь теплом и вкусном месте:) Планируйте примерно так." Арганізатары.

admin: Паліцыянты, вазьміце хто-небудзь сякерку і пілу.

theusz: Напісаў майстрам, адзінае, што яны могуць мне прапанаваць - гэта роля мясцовага жыхара, таму лавіць мне там няма чаго. Усім удачы

admin: Фоткі http://www.fantasyinlaiv.no/photos1943/

admin: Абмеракаванне гульні http://bel-reenact.clan.su/forum/3-1087-1



полная версия страницы