Форум » Ралявыя гульні, шоў » РГ 1943 год-2-4.10.2009 Паставы » Ответить

РГ 1943 год-2-4.10.2009 Паставы

admin: Кантора ПОСТ плануе зрабіць ралявую гульню на 1943 год. Працягам першай гульні другую лічыць нельга, бо тады амаль усі загінулі. Прапаную ісці дружынай беларускага паліцыйнага батальёну №13 пры СД. Жыць будзем асобна ў лесе ў намётах. Мэта - выбіць з краю бальшавіцкіх і польскіх бандытаў, выкарыстоўваючы для гэтага свае сілы і немцаў. Харчавацца будзем сваімі харчамі і закошт набыцця іх у мясцовага насельніцтва.

Ответов - 68, стр: 1 2 3 4 All

Kirej: я таксама мабыць

admin: Засталося 2,5 месяца да пачатку гульні. Трэба ўжо пачынаць пісаць ролі і вырашаць пытанні з інвентаром. У нас паліцыйны адзел пры СД з 4-х чалавек. Склад наступны: Дружыновы-СС-ман Андрусь з Менска Заступнік дружыновага-шуцман Сяржук з Барысава 1-шы стралец-шуцман Уладзь з Маладзечна 2-гі стралец-шуцман Тадэўш з Менска Галоўная наша мэта-знішчыць польскіх і расейскіх бандытаў і іх памагатых. Тут мы дзейнічаем разам, але яшчэ ў кожнага павінна быць свая асобная роля. Першае пытанне, як мы будзем жыць у лесе ? Вайсковы намёт шмат важыць і без аўто яго не давезці, ну і няма яго ў мяне.

admin: Андрусь з Мінска прапануе набыць германскія бурнос-намёты. З іх мы зробім вялікі намёт на 4-х чалавек. У мяне бурнос-намёт ёсць.


admin: Даслаў сваю лягенду арганізатарам.

LeGAT: а можаце і мне даслаць сваю лягенду, для прыкладу, каб было ад чаго адштурхоўвацца (і некалькі спасылак з біяграфіямі і гіст.звесткамі тэж не пашкодзілі б) і яшчэ пытаньне, вы гэты "паліцыйны адзел пры СД" з арганізатарамі ўзгаднілі? проста, я калі заяўку дасылаў я толькі "паліцай" напісаў, без удакладненьня, дык мне дадаткова трэба дасылаць ім яшчэ тое, што я менавіта за паліцыйны адзел пры СД іграць іду?

Kirej: Калі ня супраць, то мы можам пайсьці ўсе аднім аддзелам, але пры ўмове, што я буду знаходзіцца ў вёсцы для выкрыцьця бандыцкіх памагатых. Ня думаю, што арганізатары усведамляюць розьніцу між паліцыяй ды паліцыйнымі аддзеламі СД. Для іх прынцыпова толькі наяўнасьць/адсутнасьць сваякоў ці сувязяў з вёскай ды асабістыя адметныя мэты кожнага с персанажаў.

admin: Kirej піша: Калі ня супраць, то мы можам пайсьці ўсе аднім аддзелам, але пры ўмове, што я буду знаходзіцца ў вёсцы для выкрыцьця бандыцкіх памагатых. Ня думаю, што арганізатары усведамляюць розьніцу між паліцыяй ды паліцыйнымі аддзеламі СД. Для іх прынцыпова толькі наяўнасьць/адсутнасьць сваякоў ці сувязяў з вёскай ды асабістыя адметныя мэты кожнага с персанажаў. Не трэба. Гульня будзе больш цікавай, калі будуць розныя катэгорыі ўдзельнікаў. Гуляйце вясковага жандарма. У нас у франтавікоў асобае стаўленне да тылавікоў. З гэтага і будзем будаваць нашыя тасункі.

Kirej: Добра. У сваю чаргу прашу дапамагчы мне з агітацыйнымі матэрыяламі, для прафілактычных размоў з насельніцтвам, каб было чым заняцца ў вольны час. http://bel-reenact.clan.su/forum/7-861-1 тут прадаецца штох для тых, хто ўжо набыў бурнос-намёт.

admin: Kirej піша: тут прадаецца штох для тых, хто ўжо набыў бурнос-намёт Мяне абяцалі зрабіць за 20 баксаў 4 адзінкі. 5 баксаў кожная.

admin: Kirej піша: У сваю чаргу прашу дапамагчы мне з агітацыйнымі матэрыяламі, для прафілактычных размоў з насельніцтвам, каб было чым заняцца ў вольны час. Я вам даваў часопіс Беларус на варце. Там шмат прапагандыскіх матэрыялаў.

admin: Запрашэнне ад арганізатараў. Набор удзельнікаў яшчэ працягваецца. ЗАПРАШЭННЕ да ўдзелу ў ролевай гульне ”1943” ДЛЯ КАГО: для тых, каго цікавіць тэма Другой сусветнай вайны хто любіць бавіць час ролевымі гульнямі хто хоча пазнаць сябе лепей КУДЫ: да ўдзелу ў ролевай гульне , прысвечанай падзеям 1943 года на Беларусі КАЛІ: 2-4 кастрычніка 2009 года МЭТА: Мэта арганізацыі гэтай гульні – узнаўленне гістарычных рэаліяў часоў Другой сусветная вайны, стварэнне магчымасці пабачыць супярэчнасць і неадназначнасць жыцця у тых варунках, задумацца яшчэ раз над каштоўнасцямі і над тым, як мы ацэньваем гістарычнае мінулае. УМОВЫ: 1. Колькасць гульцоў абмежавана. 2. Для таго, каб заявіцца на гульню, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка гульні і даслаць яе не пазней за 30 жніўня 2009 года на адрас larp1943@gmail.com (чым раней мы атрымаем ваш ліст, тым болей шанцаў, што яшчэ для вас будзе месца  Па атрыманні заявак будзе праводзіцца гутарка-інструктаж і вызначэнне ролі. 3. Ад удзельніка гульні чакаецца: - Наяўнасць вольнага часу для падрыхтоўкі і ўдзелу ў гульне ад пачатку да канца. - Вывучэнне гістарычнай сітуацыі, якая мела месца на Беларусі ў 1943 г. (самастойна у групе, якую вы выберыце). - Забеспячэнне касцюма для свайго персанажа (арганізатары гульні могуць дапамагчы, але асноўная адказнасць – на ўдзельніках). - Унёсак удзельніка. На дадзены момант арганізатарамі гульні разглядаецца памер унёска, які будзе залежыць ад месца і маштаба гульні. Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах арганізатараў + 375 29 645 06 12 Алёна +375 29 653 25 31 Аляксандр Электронная пошта для пытанняў і заявак: larp1943@gmail.com Заяўка да ўдзелу ў ролевай гульне «1943» 1. Асабістая інфармацыя Імя: Тэлефон (мабільны): Прозвішча: e-mail: Дата нараджэння: Месца навучання (працы): 2. Ці маеце вы досвед удзелу ў ролевых гульнях (асабліва – у гульнях на тэму Другой сусветнай вайны)? Калі так, апішыце яго: 3. Апішыце, калі ласка, чаму вы хаціце удзельнічаць у гульне: 4. Да якой з групаў, прымаючых удзел у гульне (гл. Дадатак 1) належыць персанаж, якога б вы хацелі гуляць? 5. Калі летам у вас ёсць час на падрыхтоўку да гульні?: ДЗЯКУЙ! Дадатак 1 Ролевая гульня “1943” Рамачныя ўмовы: Даты правядзеня гульні: 2-4 кастрычніка 2009 г. Месца правядзення: Беларусь Колькасць удзельнікаў гульні: 40-60 чалавек Групы, якія прамаюць удзел у гульне: - мясцовыя жыхары, праваслаўныя - мясцовыя жыхары, каталікі - паліцаі - “чырвоныя” партызаны - польскія партызаны (валоданне польскай на мінімальным узроўні - абавязкова) - немцы (валоданне нямецкай на мінімальным узроўні – абавязкова) Для гульні спатрэбіцца: - адпаведны ролі касцюм (пажадана, максімальна аўтэнтычны), - рэквізіт, начынне, прадметы побыту часоў Другой сусветнай вайны, - імітацыя зброі часоў Другой сусветная вайны (у тым выпадку, калі роля прадугледжвае нашэнне зброі).

admin: Правілы гульні зараз абмяркоўваюцца ў http://groups.google.com.by/ larp-1943

admin: Карацей, бабы супраць страйкбольнай зброі. У мінулы раз было шмат непаразуменняў, наконт таго, хто стрэліў першым. Так будзе і на гэты раз. Зробім з гэтай гульні для сябе палявы выхад, сумясцім карыснае з прыемным. Да аплаты арганізатары ставяцца дыферанцавана. Так як мы будзем жыць у сваем лагеры і харчавацца самі, нам толькі прыйдзецца аплаціць дарогу і паслугі майстараў. Чаму будзем вучыцца: маршу з поўным рыштункам, вядзенню боя ў лесе з партызанамі ў адпаведнасці з рэгламентамі (адзін дакумант ляжыць на bka-by другі на bka), канвою палонных, працы з мясцовым насельнецтвам. І шмат іншаму. Чакаю вашых прапановаў.

theusz: А па якой сістэме ў мінулы раз ішла пальба? Я так разумею, што забаранялася толькі страляць са страйкавых руляў ці ўвогуле мець іх з сабой?

admin: theusz піша: А па якой сістэме ў мінулы раз ішла пальба? Я так разумею, што забаранялася толькі страляць са страйкавых руляў ці ўвогуле мець іх з сабой? Забаранялася з іх страляць кулямі. Стралялі як у дзяцінстве: паф-паф-я ў цябе трапіў.

admin: Прывітанне сябры, Нагадваем вам, што 2 верасня адбудзецца першая агульная сустрэча з удзельнікамі і майстрамі "1943". Сустрэча пачнецца а 18.00 і мае скончыцца праз паўтары гадзіны. Месца сустрэчы - вул. Серафімовіча 6-20 на пад'ездзе націснуць адначасова 379 чакаем усіх! каманда майстроў -- С уважением, larp1943 mailto:larp1943@gmail.com

bigfrogg: Сколько человек будет участвовать от бка и что придумаем с палатками?

admin: bigfrogg піша: Сколько человек будет участвовать от бка и что придумаем с палатками? У мабільным аддзеле плануюць прыняць удзел 3 чалавека. Толькі ў мяне ёсць бурнос-намёт. Так што ўся надзея на твой вялікі намёт. Скажы, стропы на намёце ёсць ?

bigfrogg: admin стропы есть, и ещё одну плащ-палатку возьму у страйкера.

admin: bigfrogg піша: admin стропы есть, и ещё одну плащ-палатку возьму у страйкера. Я бяру драўляныя колішкі 4 адзінкі. Алюміневыя ў цябе ёсць, бо ў мяне толькі 3 адзінкі ? Для вялікага намёта трэба месца добрае пашукаць, бо на гары за дотам яго няма. Калі першым прыеду, зраблю колішкі для яго. 2,75 м-1 адзінка 1,75 м-4 адзінкі



полная версия страницы