Форум » Ралявыя гульні, шоў » Рэканструкцыя 1944 год-26.06-27.06.2009 Гомельшчына » Ответить

Рэканструкцыя 1944 год-26.06-27.06.2009 Гомельшчына

admin: http://bel-reenact.clan.su/forum/3-790-1 Прапаную вам прыняць удзел у гульне ў якасці жаўнераў БКА. Дайце сваю згоду і я дадам вас ў калектыўную заяўку. Верагодна паедзем з Мінска на аўтобусе разам з іншымі ўніфармістамі.

Ответов - 29, стр: 1 2 All

Kirej: Згодны.

theusz: Таксама буду ўдзельнічаць - на гэты раз ужо нішто не перашкодзіць.

Kirej: Праз дзень пасьля Гомеля ў Бранску антыпартызанская аперацыя. Ёсьць думкі? Яшчэ мне павінны да купальля копію вясковага пінджачку зрабіць, можна будзе выставіць аднаго вяскоўца пры неабходнасьці (сам апрану ці каму-небудзь магу пазычыць вясковы ці вайскавы строй).


admin: Kirej пишет: Праз дзень пасьля Гомеля ў Бранску антыпартызанская аперацыя. Ёсьць думкі? Яшчэ мне павінны да купальля копію вясковага пінджачку зрабіць, можна будзе выставіць аднаго вяскоўца пры неабходнасьці (сам апрану ці каму-небудзь магу пазычыць вясковы ці вайскавы строй). У Бранск я не паеду. Як вы збіраецеся ехаць на мерапрыемства ў Гомель ?

admin: Заяўку даслаў.

Kirej: Ці праз Менск ці з Полацку адразу на Гомель, магу быць у менску ў любы час забыўся яшчэ паведаміць, што меркаваў пакліцаць дзяўчыну з Полацку ў якасьці фатографа альбо відэааперара, ці варта?

LeGAT: ну што там чуваць? пра гэтае мерапрыемства на тут баі пішуць http://news.tut.by/society/139898.html

admin: LeGAT пишет: ну што там чуваць? пра гэтае мерапрыемства на тут баі пішуць http://news.tut.by/society/139898.html Заяўку нашу арганізатар атрымаў. Нам не адмовілі. Паглядзім што будзе далей. Малочны крызіс уносіць свае карэктывы.

admin: Колат патрабуе новую заяўку http://www.bel-reenact.clan.su/forum/3-790-1 Неабходна каб вы мяне ў прыват даслалі наступную інфармацыю № пашпарта кем і калі выдадзены якога веку ўдзельнік Фармат такі МР хххххххх Выдан хх-хх-хххх Савецкае РУУС г. Мінска Нарадзіўся хх-хх-ххх г.Барысаў, Мінская обл.

admin: Застаўся адзін адзін Пан Тадэўш.

admin: Заўтра 18.06 у 12-00 дашлю заяўку. Тадэўш, як вашыя справы ? Пашпарт атрымалі ?

theusz: Відавочна я зноў пралятаю

admin: theusz пишет: Відавочна я зноў пралятаю Можна паспрабаваць туды без пашпарта паехаць з пасведчаннем аб народжанні. Але я не ўпэўнены што вам зброю дадуць на гэты дакумант. Можна пайсці амуніцыйным да цэляўнічага, будзеце ленты з кулямі цягаць. Потым, гульня ў памежнай зоне. Як тут без пашпарта я не ведаю. Вы можа дашліце мне інфу з свайго старога пашпарта. Дашлю арганізатару. А за 2 тыдня можа пашпарт і дадуць.

admin: Даслаў заяўку на 3 жаўнера і фатакора. Чакаем адказа.

Kirej: Тут галоўнае даехаць ды гэтае пытаньне можан высвятліць у Колата, не разумею, чаму гэта яшчэ ня зроблена. З палкамі ды гваздамі праблемы ня будзе, возьмем палкі 2 на адзін пашпарт альбо проста будзеш працаваць на падбор у выпадку нашай смерці.

admin: Kirej пишет: Тут галоўнае даехаць ды гэтае пытаньне можан высвятліць у Колата, не разумею, чаму гэта яшчэ ня зроблена. З палкамі ды гваздамі праблемы ня будзе, возьмем палкі 2 на адзін пашпарт альбо проста будзеш працаваць на падбор у выпадку нашай смерці. Мытні патрэбныя пашпартныя дадзеныя. Калі Тадэўш мне іх дасць, я дадам яго ў спіс удзельнікаў. Але баюся гэтага мала будзе-пагранцам трэба пашпарт паказваць. Кажу гэта, бо сам некалькі разоў праз мяжу пераходзіў, пагранцы рабілі ў маім пашпарце адзнакі. Няхай Тадэўш сам вырашае ехаць яму ці не. "ВОйна будет на нейтральной, а точнее на украинсой территори...Лагерь будет на нашей территории и мы даже для репиитици будем пересикать территорию таможни и погранцов(Граница там такая же сложная как и на Украину когда едем со всеми формальностями только т минкульта доки на дни мероприятия не надо ). ... и списки участников(для безпрепятственного(с амунициеей) прохода ) на таможни требуют. " http://bel-reenact.clan.su/forum/3-790-2

Kirej: Я бы ўсёж Колату патэлефоніў. Мо ўзяць з сабой страйкавыя цацкі з сабой? падчас рэпетыцыі пабегаць, каб з пальца не страляць. Бо тады больш матэрыялу для мантажа відэа будзе. Фільмец атрымаецца, калі й падчас рэпетыцыі здымаць.

admin: Kirej пишет: Я бы ўсёж Колату патэлефоніў. Мо ўзяць з сабой страйкавыя цацкі з сабой? падчас рэпетыцыі пабегаць, каб з пальца не страляць. Бо тады больш матэрыялу для мантажа відэа будзе. Фільмец атрымаецца, калі й падчас рэпетыцыі здымаць. Як вы збіраецеся ехаць з сяброўкай ? Да Мінска, потым на аўтобусе да Гомеля, ці да Гомеля на цягніку ? Калі на цягніку (гэты варыянт для вас будзе самы танны, бо покуль не вядома колькі аўтобус з Мінска каштаваць будзе), раю вам стэлефанавацца з арганізатарамі і вырашыць пытанне з транспартам.

Kirej: дзяўчына калі паедзе, то спынам да менску, аўтобус, падаецца, будзе бясплатны, квіты на цягнік звычайна можна і ў дзень ад'ёзду набыць. Калі да менска дабярэмся бясплатна, то розьніцы між аўтобусам ды цягніком мяркую ня будзе. Таму мы бы паехалі на аўтобусе з менску, але пры адсутнасьці месцаў ці неабходнасьці зьявіцца ў Гомелі раней мы можам выехаць цягніком. Але аўтобусам будзе прасьцей для ўсіх, т.я. ня трэба будзе нас адмыслова забіраць.

admin: Заяўку прынялі. Сушым гранкі.



полная версия страницы