Форум » Літвінскае войска на 1786-1794 гг » Кавалерыя » Ответить

Кавалерыя

admin: Ротмістр кавалерыі народнай ВКЛ.

Ответов - 9

admin: Куртка ротмістра Кавалерыі Народнай, 1789-1794 гг. Куртка сукна гранатовага, зашпільваецца на 11 гапак. На кожным плячэ гузік і вузкі контр-наплечнік гранатовага сукна. З правага боку паміж штрыфляй і адваротам крысо,-3 гузіка. Рукава прамыя, закаўрашы разразныя, зашпільваюцца на 2 гузіка. Ззаду на стане 2 гузіка, ад кожнай ідуць тры складкі, справа і злева-вертыкальныя трохзубыя клапы кішэняў з трыма гузікамі і кармазіновай выпушкай па колу, такая самая выпушка ідзе па швах на спіне і рукавах. Даўжыня курткі спераду 52 см, ззаду-74 см, вышыня каўнера-8см. Народны музэй, Кракаў.

admin: Рагатыўка таварышча Кавалерыі Народнай Кароннай, 1785-1794. Верх з сукна кармазіновага, аколыш з чорнай аўчыны, падпінка ружовая ядвабная. Вышыня рагатыўкі 17.5 см, вышыня аколышы 5,5 см. Збоку аграф залачоны-трубка для кіты, якім карысталіся ў 1785-1790 гг. Музэй Войска Польскага, Варшава.

admin: Рагатыўка таварышча палку стражы пярэдняй. На латуннай цэшцы Пагоня. Музэй ВП, Варшава.

admin: Чапрак афіцэрскі кавалерыі народнай ВКЛ, 1789-1794. Музэй ВП, Варшава.

admin: Кавалерыя народная літоўска. Паручнік, вахмістр. 1789 год. Кавалерыя народная літоўская. Таварышч, шараговы.1791 год. З кнігі BARWA WOJSKA RZECZYPOSPOLITEJ OBOJGA NARODOW W 18 WIEKU.

admin: Мундзір таварышча кавалерыі народнай

admin: Куртка гусарская

admin: Мундзір таварышча кавалерыі народнай http://www.muzeumwp.pl/emwpaedia/mundur-towarzysza-kawalerii-narodowej-lata-1790-1794.php

admin: Рагатыўка таварышча кавалерыі народнай http://www.muzeumwp.pl/emwpaedia/rogatywka-towarzysza-kawalerii-narodowej-koronnej-z-lat-1785-1794.php



полная версия страницы