Форум » Войска беларускіх паўстанцаў на 1863 год » Камандантэ Баляслаў Калышка » Ответить

Камандантэ Баляслаў Калышка

admin: http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/755168/ Баляслаў Калышка нарадзіўся 7 жніўня 1837 года ў фальварку Карманішкі паблізу Эйшышкаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Калі пачалося паўстанне Калышка атрымаў ад паўстанцкага кіраўніцтва прызначэнне ў Жамойць. Хутка ягоны аддзел налічваў ужо некалькі сотняў стрэльбаў і косаў. Баляслаў прывёў сваіх людзей да Зыгмунта Серакоўскага, што меў званьне літоўскага ваяводы. У некалькіх бітвах: 25 красавіка (7 траўня) пры Мядзейке Ковенскай губерніі, 26-га (8) пры Гавенішках і Гудзішках, 27-га (9) пры Шнурышках аб’яднаны аддзел Серакоўскага і Калышкі быў разбіты расейскімі войскамі. Паўстанцы прадэманстравалі сапраўдны гераізм. Аднак сілы былі няроўныя. Асабліва цяжкай для змагароў стратаю быў захоп у палон камандзіраў—Калышкі і Серакоўскага. 9 чэрвеня 1863 года Баляслава Калышку павесілі ў Вільне.

Ответов - 0



полная версия страницы