Форум » Войска беларускіх паўстанцаў на 1863 год » Колер Пагоні. » Ответить

Колер Пагоні.

admin: Колер Пагоні. Пад час паўстання 1863-64 гг каліноўцы выкарытоўвалі герб, які складаўся з гербаў Каралеўства Польскага (белы арол на чырвоным тарку), Вялікага Княства Літоўскага (белы вершнік на блакітным тарку) і герба Кіева (выява Архангела Міхаіла на белым тарку) пад агульнай каронай. Гісторыя гэтага герба пачынаецца з сярэдзіны 17 ст, калі была здзейснена няўдалая спроба аднавіць Вялікае Княства Рускае з цэнтрам у Кіеве. Унія каралеўства і дзвух княстваў (Рэч Паспалітая трох народаў) так і не паўстала, герб быў забыты. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай герб з трох таркаў пачаў выкарыстоўвацца ў патрыатычным іміграцыйным асяродзе ў Францыі, колеры яго (чырвоны, блакітны, белы) на сваіх цэшках малявалі літвіны і палякі, якія служылі ў польскіх легіёнах у Італіі. Пасля аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў 1812 годзе Напаляонам літвінскія ўланы на сваіх піках выкарыстоўвалі блакітна-белыя тактычныя сцяжкі ў колерах герба Княства Літоўскага. Але цэшкі жандармерыі і ўланаў засталіся белымі, як у Княстве Варшаўскім. Колер цэшак літвінскай пяхоты не вядомы, чырвона-белая цэшка на рагатыўке музыканта 20 плп ВКЛ з Варшаўскага музея, як лічаць польскія даследчікі, мае позняе паходжанне. Але і яна магла быць, як і сцяжкі ўланаў, блакітна-белай. Ніжэй фотаздымак паўстанца. Каштоўнасць яго ў тым, што ў камбатанта нарукаўка і цэшка на шапке. Нарукаўка хутчэй заўсё трохкаляровая ў нацыянальных колерах (чырвона-блакітна-белая). Цэшка чырвона-белая, альбо блакітна-белая. Я намаляваў блакітна-белую. http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/747789/

Ответов - 0



полная версия страницы