Форум » Войска беларускіх паўстанцаў на 1863 год » Камандантэ Антоні Мацкевіч » Ответить

Камандантэ Антоні Мацкевіч

admin: Камандантэ Антоні Мацкевіч Нарадзіўся 14 чэрвеня 1828 года ў Морках у шляхецкай сям’і. Адукацыю атрымаў у Кіеўскім універсітэце, потым скончыў духоўную семінарыю. Служыў ксяндзом Падбржэскага касцёла ў Панявежскім павеце. У 1863 годзе пасля з’яўлення ў Вільне маніфестаў Літоўскага камітэта і Польскага ЦК аб паўстанні, Антоні Мацкевіч адзін з першых узначаліў паўстанскі аддзел з некалькі соцен байцоў. Пасля яго аддзел далучыўся да паўстанскага войска Серакоўскага. Пасля казні Серакоўскага быў галоўным арганізатарам і камандзерам паўстанскіх аддзелаў у Ковенскай губерніі. 5 снежня быў схоплены і пасля катаванняў забіты. Аддзел Мацкевіча ўдзельнічаў у наступных бітвах: 9 красавіка (21) ў Рагоўскіх лясах Ковенскай губерніі; 18 красавіка (30) каля вёскі Ківанцы Віленскай губерніі; 25 траўня (6 чэрвеня) ў Цытавянскіх лясах Ковенскай губерніі; 10 чэрвеня (22) пад Папялянамі Ковенскай губерніі; 25 верасня (7 кастрычніка) каля засценка Жолішкі Ковенскай губерніі; 7 кастрычніка (19) каля фальварка Данілішкі Ковенскай губерніі.

Ответов - 0



полная версия страницы