Форум » Войска беларускіх паўстанцаў на 1863 год » Камандантэ Томаш Вінніцкі » Ответить

Камандантэ Томаш Вінніцкі

admin: Аўтар: Сяржук Кабрусёў Палкоўнік Томаш Вінніцкі нарадзіўся ў 1828 годзе, працаваў службоўцам у Варшаве. За прыналежнасць да тайнай арганізацыі і ўдзел у патрыатычных маніфістацыях сасланы ў 1862 годзе на год у Тамбоўскую губернію. Пасля вяртання прыняў удзел у падрыхтоўке паўстання і ўвайшоў у склад Народнага Цэнтральнага Камітэта. Займаўся арганізацыяй народнай паліцыі і пошты. У кароткім часе шмат паўстанцаў праніклі ў шэрагі расейскай цывільнай і вайсковай адміністрацыі, і пошта забяспечыла сувязь паміж Народным урадам і мясцовымі заканспераванымі структурамі. Калі пачаліся баі, Томаш папрасіў каб яго перавялі ў перадавыя часткі. Прызначылі яго начальнікам Раўскага павета, разам з генералам Марыанам Лангевічам прымаў удзел у бітвах пад Малагошчай і Пяскова. У бітве пад Кабылянкай быў паранены. Эмігрыраваў у Аўстрыю, дзе займаўся геалогіяй. http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/766911/ Томаш Вінніцкі. http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/766910/ Стралец з аддзела Томаша Вінніцкага. Каятан Ставарскі. http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/766912/ Абоз Марыяна Лангевіча-дыктатара. http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/766913/ Бітва пад Малагошчай. http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/766908/ Бітва пад Кабылянкай. http://fotki.yandex.ru/users/mole-by/view/766909/ Бітва пад Пяскова.

Ответов - 0



полная версия страницы