Форум » Войска нямецкіх нацыянал-сацыялістаў » Чэская Y-партупея №2 » Ответить

Чэская Y-партупея №2

admin: Трапіў да мяне вельмі цікавы экзэмпляр ігрыка. Зроблены з эрзацскуры, уся фурнітура стальная, франтальныя зачэпы алюміневыя. Паміж сабой дамовіліся лічыць яе пазнейшай чэскай партупеяй. Тут распавяду, як яе перарабаіць на Вермахт. Першае што робім, распарваем партупею цалкам. Задні рамень трэба абрэзаць, каб шырыня яго стала 20 мм. Адтуліны робім ў выглядзе кроплі. Канец рамяня робім трохкутным. Гапку абразаем з бакоў, кабшырыня яе стала 20 мм. Франтальныя рамяні трэба абрэзаць да 36 мм, але наўрацці гэта ў вас атрымаецца. Я зрабіў іх шырынёй 34 мм. Далей, рамяні трэба апрацаваць з чорнага боку наждачкай, каб ён стал шчурбатым. Лепш рабіць гэта спецыяльнай насадкай на дрэль. Вонкавы шчурбаты бок рамянёў фарбуем чорнай фарбай для скуры, адваротны глянцавы неапрацаваны бок-марылкай чырвонае дрэва ў два пласта. Усю фурнітуру фарбуем шэрай фарбай. D-кольцы з дадатковых рамянёў ўсталёўваем на шлеўкі для заплечніка, паўкольцы, якія там былі ўсталяваныя, выкідваем у сметніцу разам з франтальнымі зачэпамі. Дадаковыя рамяні разбіраць не трэба. Дастаткова наждачкай апрацаваць чорны бок, каб ён стаў шчурбатым і пафарбаваць яго чорнай фарбай. Другі бок фарбуем марылкай. Адтуліны робім у выглядзе кроплі. Усталёўваем выцягнутыя кольцы. Усе рамяні шыем ільняной ніткай. Выкарыстоўваем дзве іголкі. О-кальцо дапрацоўваем так, каб унутраны дыаметр быў 35 мм.

Ответов - 0



полная версия страницы